Знайсці
23.12.2023 / 18:0233РусŁacБел

«Вы ж ім скажыце, што я не прарасійскі стаўленік». Былая адвакатка Бабарыкі згадвае іх сустрэчы

Адвакатка Наталля Мацкевіч, якая абараняла ў тым ліку Віктара Бабарыку, у выпуску канала «Жыццё-маліна» згадала апошні візіт да яго. А таксама адказала, ці разумеў Бабарыка, чым пагражае яму ўдзел у выбарах.

Ці разумеў Бабарыка, на што ідзе

Наталля Мацкевіч згадвае, што пазнаёмілася з Віктарам Бабарыкам у чэрвені 2020 года незадоўга да яго затрымання. «Мы прыйшлі ў штаб. Гэта было так урачыста. У перамоўным пакоі была ўся каманда. Яны разглядалі мяне як адваката па правах чалавека. Я прачытала невялікую лекцыю, што такое правы чалавека і чаго ад мяне можна чакаць».

Па словах адвакаткі, ужо на той сустрэчы яна патлумачыла Бабарыку, што ягоныя правы парушаюцца: «Вы ўжо публічна названыя махляром. Ваша прэзумпцыя невінаватасці ўжо парушаецца. Калі далей так справа пойдзе, будзе яшчэ горш. Таму важна гэтую лінію праводзіць. Потым гэта будуць бачыць людзі. Яны не будуць унікаць у нейкія эканамічныя абставіны справы, а будуць глядзець на тое, што з вамі робяць».

Наталля Мацкевіч. Скрын відэа malina_by / YouTube

Па словах Наталлі, пад час той сустрэчы Бабарыка спытаўся ў яе, як праваабаронцы прызнаюць чалавека палітзняволеным, ці не будуць яны думаць, што ён — прарасійскі стаўленік. «Вы ж ім скажыце (ён думаў, што ў мяне прамая сувязь з праваабаронцамі), што не, што я беларус», — згадвае словы Бабарыкі адвакатка.

Наталля Мацкевіч мяркуе, што сам Віктар Бабарыка дапускаў верагоднасць таго, што яго пасадзяць. Але не думаў, што гэта будзе так надоўга і жорстка.

«Мы (асабліва адвакаты па крымінальных справах) такую магчымасць дапускалі. Мы адразу тлумачылі, як паводзіць сябе на допытах, што браць з сабою ў СІЗА. Але не ўсім у штабе гэта падабалася. Некаторыя казалі: «Навошта вы пужаеце? У нас тут пазітыў. Мы толькі да перамогі. Мы пра дрэннае не думаем». Мы прамаўчалі і не сталі гаварыць, што калі тут будзе АМАП, вы нас вельмі захочаце ўбачыць».

Мацкевіч згадвае, што яна і іншыя адвакаты тлумачылі членам штаба, што было раней падчас выбарчых кампаній і што адбывалася з кандыдатамі на выбарах.

«Калі мы сустракаліся гэты адзіны раз з Віктарам Дзмітрыевічам, калі ён быў на свабодзе, я яму сказала: «Мне здаецца, што не цяпер вас затрымаюць». Бо ў папярэднія выбары кандыдатаў затрымлівалі пасля выбараў. Але я памылілася. Наступны раз я яго бачыла ў кабінеце КДБ», — распавяла адвакатка.

Пра апошнюю сустрэчу з Віктарам Бабарыкам

Наталля Мацкевіч згадвае, што апошні раз сустракалася з Віктарам Бабарыкам у канцы верасня 2021 года, калі ён знаходзіўся ў Наваполацкай калоніі:

«Пасля таго, як ён пачаў працаваць, нам сказалі, што мы маем права прыязджаць пасля працы, пасля вячэры. Прыкладна ў 18.30 можна было туды зайсці. Нам казалі: «Мы вас не абмяжоўваем, але ў 19.30 — вячэрняя паверка». Потым можна было яшчэ зайсці на паўгадзіны, але мы гэта не практыкавалі, бо чалавеку неабходны нейкі вольны час».

Наталля згадвае, што на апошняй сустрэчы яны абмяркоўвалі пытанне ўмоваў працы, а канкрэтна тэмпературу ў пякарні, як можна на гэта паўплываць, магчымасць пасылкі кніг.

Па словах адвакаткі, ёй падавалася, што Віктар Бабарыка зусім не змяніўся адносна сваіх унутраных установак і перакананняў, а таксама паводзін: «З пазітывам, недзе мы з ім пажартавалі. Хіба што тады я сказала: «Віктар Дзмітрыевіч, вы пахудзелі. Вам гэта добра». Ён адказаў: «Дзякуй, я сам сабе і з той вагою падабаўся. Не тая абстаноўка, каб радавацца, што я пахудзеў», —

згадвае адвакатка і адзначае, што тады яшчэ ўсё было «ніштавата».

@nashaniva Жахлівыя навіны пра Віктара Бабарыку ў турме #новополоцк#беларусь#срочныеновости#навіныбеларусі#навіны#нашаніва#новостибеларуси#белорусы#бабарико#викторбабарико♬ snowfall - Øneheart & reidenshi

Чытайце яшчэ:

«Былі траўмы на галаве». Сталі вядомы падрабязнасці шпіталізацыі Віктара Бабарыкі напрыканцы красавіка

Віктару Бабарыку — 60. Што вядома пра яго за кратамі

Каманда Віктара Бабарыкі прапануе зняць пра яго фільм

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
47
Абуральна
5
0
Тактическая бездарность/адказаць/
25.12.2023
Ребятки, сколько вам было лет в 94-м, когда я голосовал за Пазняка? А в 96-м, когда он поспешно покидал уличные митинги, а потом и вовсе успешно убег заграницу, орел наш дорогой? Признаюсь, был национальным романтиком. И даже если им остаюсь, не опущусь до того, чтобы поливать без достаточных оснований грязью и обвинять во всех пророссийских грехах человека, который сидит в тюрьме за собранные подписи. Тут мои ценностные ориентиры с вашими расходятся. А не только потому, что такая тактика на данном этапе элементарно весьма устраивает лукашистов.
0
Anatol Starkou/адказаць/
25.12.2023
Пагаджуся, Тэма артыкула не дэмагогія, а НЕ ПРАРАСІЙСКАСЦЬ, пра якую казаў Віктар Бабарыка аб сабе. Я, упершыню на старонках бчб СМІ, а менавита тут на гэтым форуме НН, выказаў меркаванне, што галоўным чыннікам непрыняцця Бабарыкі, у якасці кандыдата на пасаду прэзыдэнта-2020, была яго датычнасць да польскай крыві, на падставе сваяцкіх адносін між мной і ім. То бок не нейкія справы ў банке, дзе ён працаваў, ні якія-небудзь яшчэ крымінальныя чыннікі, быццам бы звязаныя з Бабарыкам, а менавіта польская ніць яго біяграфіі была, ёсць і будзе ГАЛОЎНЫМ ЧЫННІКАМ яго асуджэння, прысуду і тэрміну, пасля чаго ён ці наўрад выйдзе жывым на волю. То бок толькі ПАЛІТЫЧНЫ  ЧЫННІК ЯГО АСУДЖЭННЯ лукашэнкаўскім судом. Гэта мая версія. Яна супярэчыць выказванням пазьнякоўцаў і лукашэнкаўцаў аб быццам бы прарасійскасці накірунку не адбыўшайся палітыкі не адбыўшагася палітыка Віктара Бабарыкі. Гэтыя выказвання цалкам супадаюць з антыпольскай палітыкай РФ. То бок на паверхні выключна палітыка, а не крымінал.

Таму яшчэ раз прашу падкрэсліць, ДЗЕ МЕНАВІТА ў тваёй цытаце, прыведзенай вышэй, Віктар Бабарыка кажа пра быццам бы яго прарасійскасць. Дэмагогіі ў адказ мне ня трэба. 
0
Anatol Starkou/адказаць/
26.12.2023
Дазволь, НН, адрэдагую першы свой каментар у гэтый тэме:

Версию, что Виктор не белорус - он пророссийский, вбросили пазьнякоўцы и лукашенковцы. Первым все равно кого из нас белорусов хаить, только бы Лукашенко остался при власти. Вторые и дарагие расияне не подпускали, не подпускают и не подпустят к власти в РБ белорусских поляков. 
Напомню, я и Виктор родственники. Наши мамы двоюродные сестры. Их деревни в паре км друг от дружки и недалеко от Паплаў і Беразіно. Вся сторона моей мамы и его - белорусы католики с польскими именами. Имя моей мамы Ядвига. Имя мамы Виктора тоже польское. Вот эта польская нить была основной в непринятии его в качестве кандидата на пост президента-2020, как со стороны лукашенковцев, так и со стороны России.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031