Знайсці
22.12.2023 / 13:442РусŁacБел

Зорку «Фарсажа» Віна Дызеля абвінавацілі ў сэксуальным гвалце

Акцёр цалкам усё адмаўляе пра падзеі, што адбыліся 13 гадоў таму.

Він Дызель. Фота: Frazer Harrison / Getty Images

Былая асабістая памочніца амерыканскага акцёра Віна Дызеля Аста Ёнасан абвінаваціла яго ў сэксуальным гвалце падчас здымак пятай часткі фільма «Фарсаж» у 2010 годзе, піша Бі-бі-сі.

У судовым пазове гаворыцца, што ён дамагаўся яе ў нумары гатэля St Regis у Атланце, ігнаруючы яе нязгоду.

Ёнасан сцвярджае, што калі сітуацыя абвастрылася, яна закрычала і паспрабавала схавацца ў ваннай пакоі, але Дызель злавіў яе, прыціснуў да сцяны сваім целам і здзейсніў акт мастурбацыі.

Пазоў таксама пададзены супраць прадзюсарскай кампаніі One Race Films, якой кіруе сястра акцёра Саманта Вінсэнт.

Па словах Ёнасан, Вінсэнт звольніла яе праз некалькі гадзін пасля інцыдэнту.

«Пацярпелай было цалкам відавочна, што яна была звольненая, бо больш не ўяўляла цікавасці — Він Дызель выкарыстаў яе для задавальнення сваіх сэксуальных жаданняў», — гаворыцца ў пазове.

«Спадарыня Ёнасан адчувала сябе бездапаможнай, яе самаацэнка была падарваная, яна пачала сумнявацца ў сваіх уласных прафесійных навыках. Яна задумалася, ці не давядзецца ёй расплачвацца за паспяховую кар'еру сваім целам», — таксама сказана ў дакуменце.

Паводле яе слоў, за некалькі дзён да інцыдэнту з Дызелем адзін з кіраўнікоў прадзюсарскай кампаніі кампаніі зрабіў ёй непрыстойную прапанову ў тым жа гатэлі.

Акрамя сэксуальнага гвалту судовы пазоў таксама ўключае ў сябе абвінавачванні ў гендэрнай дыскрымінацыі, эмацыйным стрэсе і незаконным звальненні.

Адвакат 56-гадовага Дызеля (сапраўднае імя Марк Сінклэр) Браян Фрыдман заявіў, што яго кліент цалкам адмаўляе сцвярджэнні экс-асістэнткі.

«Ён упершыню чуе аб гэтай сітуацыі, якая нібыта адбылася больш за 13 гадоў таму, і катэгарычна адхіляе заяву былой супрацоўніцы, якая прапрацавала ўсяго дзевяць дзён», — гаворыцца ў пісьмовым адказе адваката на запыт CNN.

Адвакат Ёнасан Клэр-Ліз Катлі заявіла BBC News, што яе кліентка «мае намер прыцягнуць Він Дызеля і тых, хто дапусціў і схаваў яго сэксуальны гвалт, да адказнасці за іх абуральныя дзеянні».

«Мы спадзяемся, што яе адважнае рашэнне выказацца дапаможа дамагчыся доўгатэрміновых пераменаў і пашырыць магчымасці для іншых ахвяр такіх сітуацый», — сказала Катлі.

Акрамя франшызы «Фарсаж», Він Дызель вядомы па такіх фільмах, як «Вартавыя Галактыкі», «ХХХ» і «Рыдык».

Ён таксама выступае прадзюсарам серыяла «Фарсаж» і з'яўляецца адным з самых касавых акцёраў Галівуда.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
1
циник/адказаць/
22.12.2023
Притиснул её до стены и здзейснил с ней акт мастурбации. Я хохотал
0
Влад/адказаць/
22.12.2023
Вспомнила бабка как девкой была.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031