Знайсці
05.11.2023 / 10:363РусŁacБел

Мацвей Купрэйчык у новым выпуску ТОК: пра бардэлі, Чамаданаву, пляменніка Шуневіча і таемнага кадэбіста ў BYPOL

Прадстаўнік Белпола Мацвей Купрэйчык даў вялікае інтэрв'ю ТОК, у якім распавёў пра сутнасць канфлікту ў BYPOL і тое, ці замяшаны тут высокапастаўлены экс-супрацоўнік КДБ, які далучыўся да аб'яднання адным з апошніх.

Падзяліўся інсайдамі з часоў працы ў аддзеле нораваў, у тым ліку ці ёсць у Мінску бардэлі, якія клубы аблюбавалі «начныя матылькі» і як вёў справу сутэнёра-амапаўца.

Распавёў пра Акадэмію МУС, дзе вучыўся разам з сынам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і пляменнікам экс-міністра Ігара Шуневіча. І, акрамя гэтага, паразважаў пра тое, чаму экс-сілавікі, якія падтрымалі пратэст, заўсёды ў белым паліто і што трэба змяніць у міліцыі.

00:00 — вырвана з кантэксту

00:32 — бацька адгаворваў ісці ў міліцыю

01:48 — «У Акадэміі ў цябе два жаданні: спаць і есці»

06:21 — як прамываюць мазгі ў Акадэміі МУС

08:17 — «пры чым тут Лукашэнка да маёй працы?»

11:13 — пра выкладчыкаў у Акадэміі МУС

13:00 — хто вучыць круціць людзей ластаўкай

14:32 — Як працуе АМАП і Алмаз на затрыманнях

16:02 — пра прыніжэнні ў міліцыі

17:52 — «Калі людзей б'юць — гэта ненармальна»

20:21 — у Акадэміі МУС мы ўсе пагалоўна гулялі ў «Танкі»

21:13 — «Нехту» чыталі ўсе супрацоўнікі»

22:26 — як трапіў на працу ў аддзел нораваў

30:23 — пра заробкі ў міліцыі і ў Белполе

31:20 — калі вырашыў сысці з міліцыі

33:45 — пра ператрусы ў сваякоў

39:50 — як утварыўся Байпол

42:01 — як губазікаўцы тапталі міліцэйскую форму

43:49 — пра сына міністра Кубракова, з якім вучыўся ў Акадэміі

45:39 — за што знялі Караева і чаму на чале пракуратуры паставілі Шведа

46:20 — пра пляменніка Ігара Шуневіча

49:22 — чаму Карпянкоў так шчыраваў

50:09 — пра грамат ад АМАПа

51:36 — чаму Вольгу Чамаданаву скінулі

53:34 — у каго з сілавікоў рэальна сталёвыя яйкі

54:00 — папярэдзіў экс-калегу пра праслухоўванне — той пайшоў у КДБ

56:39 — чаму так шмат п'юць і мацюкаюцца ў міліцыі

1:00:58 — стаўленне да жанчын у сілавых структура

1:01:30 — службовую форму хаваў у «Акіяне»

1:03:02 — якую інфармацыю прыносіла агентка «Ламбада»

1:08:06 — «У Беларусі сутэнёры — часцей за ўсё таксісты»

1:11:11 — ці трэба было прыцягнуць да адказнасці Гайдукевіча за дыкпік

1:12:05 — ці мог адбыцца раскол у BYPOL праз супрацоўніка КДБ

1:14:31 — пра праверкі на паліграфе

1:15:48 — чаму экс-сілавікі заўсёды ў белым паліто

1:17:21 — пра палітычную справу, якую даручылі Купрэйчыку

1:18:39 — пераходзяць на бок дэмсіл прыстасаванцы

1:21:21 — чаму падтрымлівае легалайз 

1:23:07 — «на мяжы з Расіяй павінен быць плот»

1:23:59 — «за Лукашэнку ніхто паміраць не хоча»

1:28:00 — што б змяніў у міліцыі

1:30:49 — калі сілавікі загавораць на беларускай мове

1:32:17 — з чым звязвае перамены ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
14
3
Бобр/адказаць/
05.11.2023
Наста Роўда малайчына, заўсёды цікавыя інтэрв'ю
0
Янка/адказаць/
06.11.2023
Интэрв'ю вельмі цікавае, але не спадабаўся адзіны момант:

Абмяркоўвачы працу Ламбады, Купрэйчык па сутнасці лічыць мэтазгоднай працу прастытутак калі яны даюць паліцыі каштоўную інфармацыю напрыклад аб дзейнасці наркадылераў. То бок па сутнасці дазваляецца здейсняць меней небяспечныя правапарушэнні ў інтарэсах перадухілення больш цяжкіх. Гэта сапраўды норма КК, але яна не прадугледжвае сістэмнасці і тым больш саўдзелу ў ёй праваахоўных органаў бо інакш наўпрост стварае паліцэйскі дах для правапарушальнікаў і карупцыйную глебу.

Гэта нагадвае ў вельмі залагоджаным выглядзе словы Макара аб тым, што ў пачатку 2000х супрацоўнікаў САХР мэтанакіравана прывозілі ў калёніі для трэніравання праз збіццё асуджаных (по сутнасці - для катаванняў неабароненых людзей), але Макар апраўдвае гэта тым, маўляў гэта былі крымінальнікі з вельмі цяжкімі артыкуламі.

Спадару Купрэйчыку было б варта асудзіць практыку закрыцця вочаў на прастытуцыю ўзамен на інфармацыю і ў ідэяле дадаць, што лепей было б увогуле спыніць лічыць прастытуцыю правапарушэннем і легалізаваць яе кшталту таго, як гэта зроблена ў Нідэрландах - прынамсі гэта знізіла б узровень наркатычнай злачыннасці. Тым больш што ён выказаўся за легалайз.
21.11.2023
Наша Нива, у вас от выпуска к выпуску растёт уровень интервью.  Высказываю вам своё уважение.  Вы, в каком-то смысле, ведёте интервью в стиле Познера - не спорите и не доказываете, а вопросами даёте мне, слушателю, узнать собеседника.

Купрейчик произвёл крайне противоречивое впечатление.  С одной стороны, он вроде бы говорит всё правильно.  С другой, невозможно отделаться от ощущения, что он "умный", т.е. говорит то и таким образом, каким считает, что это должно лучше его показать.

А ещё и со значком на лацкане, чтобы уж точно было ясно, за кого он. Ну, то есть, конъюнктурщик, далеко пойдёт.  Но наличие таких людей в BYSOL для меня скорее очерняет организацию и вызывает недоверие.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930