Знайсці
19.10.2023 / 10:2912РусŁacБел

«Маск страціў цярпенне». Ілан Маск можа заблакаваць твітар (X) на тэрыторыі Еўрасаюза — Business Insider

Па інфармацыі выдання Business Insider, мільярдэр Ілан Маск дапускае магчымасць поўнай блакіроўкі сацсеткі X (былы твітар) на тэрыторыі Еўрасаюза, а таксама абмежаванне доступу да яе для ўсіх жыхароў краін ЕС. Паводле крыніцы, такі настрой Маска выкліканы яго нежаданнем выконваць адзін з новых законаў ЕС.

Ілан Маск. Фота: Nathan Laine / Bloomberg via Getty Images

Як паведамляе крыніца выдання, Маск «расчараваны і раззлаваны» з-за неабходнасці выконваць новы закон ЕС аб ​​лічбавых паслугах (Digital Service Act, DSA), які дазволіць Еўрасаюзу мацней рэгуляваць буйныя сусветныя сацсеткі для абароны карыстальнікаў ад дэзынфармацыі і прапаганды, асабліва расійскай.

«Маск страціў цярпенне і гатовы да самых радыкальных рашэнняў. Ён не разумее механізма рэалізацыі новага закона, таму не раз звяртаўся да ўладаў ЕС з просьбай аб падрабязных тлумачэннях, але ніякай яснасці ў гэтым пытанні да гэтага часу няма», — распавяла крыніца выдання Business Insider, блізка знаёмая з сітуацыяй.

Новы закон ЕС аб лічбавых паслугах уступіў у сілу ў жніўні гэтага года і закліканы больш пільна сачыць за дзейнасцю сацсетак, буйных анлайн-платформаў і інтэрнэт-пошукавікаў, чыя лічба ўнікальных карыстальнікаў перавышае 45 мільёнаў чалавек (усяго закон закранае 19 платформаў, уключаючы X, Facebook, Instagram, сэрвісы Apple і Google, «Вікіпедыю» і іншыя).

Галоўная мэта новага закона — абмежаваць уплыў дэзынфармацыі і прапаганды ў інтэрнэце, спрасціць механізм падачы скаргаў карыстальнікамі на такія публікацыі і забяспечыць большую абарону дзяцей ад рэкламы і кантэнту для дарослых.

Чытайце таксама:

«О божа, гэта нядобра!» Маск расказаў пра «цудоўную размову» з Пуціным

Што такое Bluesky, куды беларусы сыходзяць з твітара? І ў якім стане цяпер Bel_sky?

«Беларускі старлінк» сапраўды існуе. Праўда, ён не беларускі, а франка-італьянскі. І не старлінк, а танны аналаг. Вось як ён працуе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
19
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3
0
А Р Т/адказаць/
19.10.2023
Оля, ужас то какой. Не то что в России матушке, да? Самая свободная страна в мире. По твоему хорошо когда дезинформация свободно плавает по соцсетям и перебивает собой проверенные факты?
0
А Р Т/адказаць/
19.10.2023
Вожык, это сейчас к чему было? На случай если ты только заголовки читаешь, я разжую. Маск - мультимиллиардер, и зажал галочку за 8 долларов в крупнейшей соцсети, систему монетизации коей собственноручно и уничтожил. Маск - дебил, и самое смешное, в глубине души он это понимает.
0
Дедушка/адказаць/
20.10.2023
Пшел нах и этот левак Маск и его дебильный твиттер...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031