Знайсці
22.08.2023 / 06:588РусŁacБел

«О божа, гэта нядобра!» Маск расказаў пра «цудоўную размову» з Пуціным

Амерыканскі бізнэсовец, уладальнік Tesla, SpaceX і сацсеткі X (былая Twitter) Ілан Маск восенню мінулага года паведаміў прадстаўнікам Пентагона, што меў размовы з Уладзімірам Пуціным, абмеркаваўшы з ім сітуацыю ва Украіне, паведамляе РБК са спасылкай на The New Yorker.

Ілан Маск. Фота: Susan Walsh / AP

Адна з крыніц выдання ў Мінабароны ЗША распавяла, што пры абмеркаванні з амерыканскімі чыноўнікамі выкарыстання тэрміналаў Starlink ва Украіне ў кастрычніку мінулага года Маск згадаў пра размову з Пуціным. «Ён сказаў: «Што ж, у мяне была выдатная размова з Пуціным». І мы падумалі: «О божа, гэта нядобра», — адзначыў высокапастаўлены чыноўнік з Пентагона.

Са слоў іншага суразмоўцы газеты, Маск заявіў, што асабіста размаўляў з Пуціным за некалькі тыдняў да таго, як апублікаваў у твітары свой варыянт мірнага плана, і дадаў, што яго кансультацыі з Крамлём былі рэгулярнымі.

Пра тое, што перад публікацыяй свайго мірнага плана Маск меў размову з Пуціным, у кастрычніку мінулага года пісаў Vice са спасылкай на эканаміста Яна Брэмера.

Сам бізнэсовец зняпраўдзіў гэтую інфармацыю. «Гэта няпраўда. Я размаўляў з Пуціным толькі аднойчы, і гэта было каля 18 месяцаў таму. Тэмай быў космас», — паведаміў ён у Twitter, каментуючы публікацыю Vice.

У пачатку кастрычніка мінулага года Маск апублікаваў у Twitter апытанне, дзе прапанаваў прагаласаваць за або супраць свайго бачання мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. У прыватнасці, ён выказаў здагадку, што канфлікт скончыцца тым, што Крым застанецца часткай Расіі, а ў занятых расійскімі войскамі рэгіёнах паўторна пройдуць рэферэндумы пад наглядам ААН. Акрамя таго, паводле яго слоў, мірнае пагадненне можа прадугледжваць, што Украіна застанецца нейтральнай краінай, а бакі дамовяцца аб водазабеспячэнні Крыма.

Маск таксама заявіў, што ў выпадку «татальнай вайны» з Расіяй перамога Украіны будзе малаімавернай. На думку Маска, вынікі рэферэндумаў у «ДНР», «ЛНР», акупаваных частках Запарожскай і Херсонскай абласцей звязаныя з тым, што «ў некаторых усходніх рэгіёнах краіны большасць насельніцтва складаюць расіяне і яны аддаюць перавагу Расіі».

Кіеў негатыўна адрэагаваў на публікацыі бізнэсмена. 

Чытайце таксама:

Бой стагоддзя пад пагрозай? Вось што вядома пра бітву Маска і Цукерберга

«Бізнэс-рашэнні прымаў чыста інтуітыўна». Былая топ-менеджарка Twitter расказала пра Маска і закуліссе працы ў кампаніі

Кітайцы апярэдзілі Маска, запусцілі першую ў свеце ракету на метанавым паліве

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
45
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
31
2
Опять/адказаць/
22.08.2023
В Твиттере просто начинают бухтеть, что людей снова собираются запугивать ковидлой, принуждая к повиновению. Вот в новостях и обсасывают протухшие вбросы.
7
Вероятный/адказаць/
22.08.2023
Казік, на кожнага, хто спрабуе думаць сваёй галавой і, пагатоў, ісці супраць істэблішмэнту, заўсёды маецца замова. 

Той жа Трамп быў найлепшым сябрам Дземакратычных дзялкоў усіх колераў вясёлкі, але толькі пакуль не стаў кандыдатам ад Рэспубліканцаў. Ад тых часоў ён літаральна Гітлар і амбасадор Д'ябла, калі верыць мэйнстрымавым медыям. 

Тое фігня, што насамрэч прад'явіць яму няма чаго, у адрозненне ад крымінальнага сямейства Байдэнаў. Калі ў левым лагеры гучыць каманда "фас", факты ці доказы не патрэбныя. 
2
Заходні Беларус/адказаць/
22.08.2023
Нешта мяне напружвае яго прозвішча - Маск...чаго тут не хапае, мо дзве літары? Паглядзіш - быццам не дурны, і грошы мае, а прыгледзішся - нейкі касманаўт...ці то з Апалону, ці то з Саюзу...не здіўлюся, калі раптам папросіць расейскае грамадзянства... 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031