Знайсці
18.10.2023 / 16:211РусŁacБел

Усевалад Сцебурака. Вядома, яны паміраюць — мае і твае героі. Верш

Усевалад Сцебурака апублікаваў у фэйсбуку новы верш.

Ілюстрацыя: фэйсбук Усевалада Сцебуракі

Вядома, яны паміраюць —
мае і твае героі,
стамлёныя рукі складаюць
на вернай сашчэрбленай зброі,
кладуцца, каб стаць легендай,
на сон у курганы сівыя,
залева над імі плача,
завея над імі вые…

Вядома, яны застаюцца —
у нашых з табой успамінах —
зарніцамі бліскавіцаў,
у славе апошніх хвілінаў…

Вядома, яны ажываюць —
у нашых надзеі і цудзе,
у зорцы на даляглядзе,
у веры, што нешта будзе.

Чытайце таксама:

Усевалад Сцебурака. У маёй ДНК — ген зямлі. Верш

Усевалад Сцебурака. Як спакусліва выжыць на гэтай вайне… Верш

Усевалад Сцебурака. На смерць Радзімы. Верш

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Капец/адказаць/
19.10.2023
Добры верш. Але вобраз "кладуцца ў курганы сівыя" не рэалістычны. Кладуцца ў свежыя магілы. Якія там будуць капцы і ці дайдзе да курганоў, прынамсі "кургана славы"-- пытанне.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031