Усевалад Сцебурака. У маёй ДНК — ген зямлі. Верш
Усевалад Сцебурака апублікаваў у фэйсбуку новы верш.
У маёй ДНК — ген зямлі —
жвір драбнюткі з палеткаў радзімы,
бы ў Місімы гарачы пясок Івадзімы,
як бялюткі вапняк каталонскі ў Далі.
І не выдзьмуць яго, не змыць
ні вятрам, ні халодным залевам.
Іх вялікасцям каралевам
у каштоўны дарунак не збыць.
І хаця ён за пер'е лягчэй
ды трымае мацней катвігі
човен мой, што ідзе то на родныя крыгі,
то на зоры чужыны, што свецяць ярчэй.
Ген зямлі лучыць з ёю ў адно —
лес і лёс — гэта ўжо незваротна
прыжыццёва і пасмяротна
неба гэта і гэтае дно.
13
0
0
0
0
0
Усевалад Сцебурака. Нічога са мной не паробіш… Верш
 1
Каментары
11
mikola/адказаць/28.09.2023
ne narmalny vers....
11
Гы/адказаць/28.09.2023
⤷ Žvir, а пра вас таксама ўзгадалі ў гэтым вершы)
11
Žvir/адказаць/28.09.2023
⤷ Гы, ja pastaviŭ vam minus...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Бюджэт 6 мільёнаў еўра, штат 50 супрацоўнікаў. У Варшаве прэзентавалі праект Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта
 11
Святар РПЦ, які хваліўся ўваскрасеннем расійскіх вайскоўцаў, блытае кітайцаў і якутаў
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера