Знайсці
07.10.2023 / 08:585РусŁacБел

З відам на «Мінск-Арэну». Як выглядае самая танная кватэра ў «Лазурыце» — самым высокім жылым будынку Мінска

Летась завяршылася адна з самых гучных будоўляў апошніх гадоў — у эксплуатацыю быў уведзены жылы комплекс пад назвай «Лазурыт». Самы высокі дом Мінска будавалі больш за дзесяць гадоў. Realt.by паглядзеў на самае недарагое жыллё ў комплексе на праспекце Пераможцаў. І там ёсць сімпатычная кватэра з відам на «Мінск-Арэну».

У «Лазурыце» − 8 пад'ездаў і 37 паверхаў (у самай высокай секцыі). Размяшчаецца жылы комплекс на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Нарачанскай.

Увесь дом стаіць на двухпавярховым стылабаце. Уверсе — жыллё, а ўнізе − двухузроўневы падземны паркінг. Першыя секцыі дома пачалі засяляцца яшчэ ў 2019-м, а вышынную частку здалі ў 2022 годзе.

Самая недарагая прапанова ў комплексе на сённяшні момант — гэта аднапакаёвая кватэра на 5-м паверсе.

Плошча гэтага жылля складае 49 квадратных метраў. Тут пярэдні пакой, калідор, асобная кухня і жылы пакой. Планіроўка ў кватэры — нестандартная. У жылым пакоі — паўкруглая сцяна і адразу два акны.

Кухня ў кватэры выдзелена ў асобнае памяшканне плошчай 8,7 квадрата. Адсюль можна трапіць на зашклёную лоджыю.

Ёсць ламінат, шпалеры, плітка. Тут ёсць цалкам абсталяваны санвузел з душавой кабінай, аднак няма гатовай кухні.

У доме ёсць падземная паркоўка (месца — уключана ў кошт), да якой з кожнага пад'езда вядзе ліфт.

Першыя паверхі дома займаюць убудаваныя памяшканні. Тут ужо працуе банк, ветэрынарная клініка, кафэ, магазін «Суседзі» і філіял паліклінікі № 4.

Уезд у двор ажыццяўляецца праз шлагбаум. На закрытай тэрыторыі размешчана некалькі гульнявых і спартыўных пляцовак, а таксама кампактныя гасцявыя паркоўкі. У мэтах бяспекі на тэрыторыі жылога комплексу размешчана адразу тры пасты кругласутачнага кантролю. Дзяжурныя адміністратары сочаць за ўсім, што адбываецца ўнутры і звонку «Лазурыта»: адначасова тут працуе больш за 300 сродкаў відэакантролю.

У непасрэднай блізкасці ад дома знаходзіцца вадасховішча Дразды, аквапарк «Лебядзіны», веладарожка, спартыўна-забаўляльны комплекс FalconClub, спартыўны комплекс Мінск-Арэна і гандлёвы цэнтр «Арэна-Сіці».

Кошт аднапакаёвай кватэры — 82,9 тысячы даляраў (1668 даляраў за метр).

Чытайце таксама:

«Ваша жыццё можа ператварыцца ў кашмар». Мінчанка пра тое, як прагадала з планіроўкай

Як выглядае інтэр’ер за 100 тысяч даляраў у невялікай кватэры ў Мінску

Самую дарагую кватэру ў жніўні прадалі ў доме Чыжа. Вось як яна выглядае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
21
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
5
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
07.10.2023
Максим Дизайнер, ну да - калідор (прастора, якая па сутнасці не выкарыстоўваецца) літарай Г - гэта мощно )
0
Ерома/адказаць/
07.10.2023
Очэнь неудобна неровныя дверы у комнату і сарцір нада была іх зделаць ровна напроців і тожа саедініць калідорчыкам
1
Максим Дизайнер/адказаць/
07.10.2023
дочка Максима Дизайнера

Один знакомый интеллигент чуть на собирал на первый взнос в социальном гетто, и взял в кредит однушку, не студию. Так он в коридоре второе спальное мест сделал. Можно сказать, что по нашим меркам сейчас у него трешка, если  кухней, и ванной еще одно спальное место. Крутятся бедные беларусы, как могут, пока их на одном месте свои же рвачи крутят.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031