Знайсці
12.09.2023 / 12:264РусŁacБел

Самую дарагую кватэру ў жніўні прадалі ў доме Чыжа. Вось як яна выглядае

Самая дарагая кватэра, прададзеная ў Мінску ў жніўні, знаходзіцца ў жылым комплексе «Ля Траецкага» (дом Чыжа) на вуліцы Старажоўскай, 6, у самым цэнтры горада. Гэты дом быў пабудаваны ў 2011 годзе на набярэжнай ракі Свіслачы. Кватэра з панарамным відам на горад і раку знаходзіцца на 12-м паверсе, піша Realt.by.

Агульная плошча кватэры складае 274 м кв., жылая — 211. Вышыня столяў — 3 метры. У кватэры тры паасобныя жылыя пакоі, кухня-гасцёўня на 121 м кв., тры санвузлы, дзве гардэробныя. Вокны выходзяць на два бакі дома. Адкрываецца від на Свіслач і праспект Пераможцаў. Мэбля і прадметы інтэр'ера — Roberto Cavalli, прывезеныя з Італіі.

Паводле даных НКА, гэтае жыллё абышлося пакупніку ў 580 тысяч даляраў. Цана квадратнага метра — 2117 даляраў.

Чытайце таксама:

У атмасферным кутку Мінска зносяць старую забудову

Беларус здаваў у арэнду нерухомасць, але падатковая знайшла парушэнні. Штраф такі, што не кожная маёмасць акупіць

Цэны растуць, а колькасць здзелак набліжаецца да рэкорду. Што адбываецца на рынку жылля і як новы ўказ Лукашэнкі адаб'ецца на ім

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
12
Ха-ха
11
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0
5
кхе-кхе/адказаць/
12.09.2023
Лол, задрасця. а куды вешать
табличку - у этым доме жила нобелеуская лаурэатка?
1
циник/адказаць/
13.09.2023
Всё бы ничего, но с такими низенькими потолками это жалкая пародия на нью-йоркские квартиры в кондоминимах, где потолки по 5 метров и выше, но там правда и цена будет исчислятся десятками лямов. Чиж просто колхозник и все кто там живут тоже колхозники. С таким ужасно низким потолком не смотрятся такие пространства и интерьер.
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
13.09.2023
і эта.. а удрух Няміга апяць выйдзе ізь берагоў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031