Знайсці
07.09.2023 / 10:411РусŁacБел

Цэны растуць, а колькасць здзелак набліжаецца да рэкорду. Што адбываецца на рынку жылля і як новы ўказ Лукашэнкі адаб'ецца на ім

Рынак жылой нерухомасці Мінска і ўсёй краіны выйшаў на беспрэцэдэнтна высокія паказчыкі па колькасці здзелак і, здаецца, пакуль не збіраецца спыняцца. 2023 можа стаць рэкордным, нягледзячы на тое, што падняліся цэны. Myfin з Domovita.by разбіраліся, што цяпер адбываецца на рынку жылой нерухомасці.

 

Колькасць здзелак

У 2022 годзе колькасць здзелак з кватэрамі ў Мінску і ў Беларусі дасягнула рэкордных значэнняў. Усяго па краіне купілі 55 605, а ў Мінску — 17 985 кватэр. За 8 месяцаў 2023 года беларусы правялі ўжо больш за 36 тысяч здзелак па краіне і 12,3 тысячы здзелак у сталіцы. 

Калі параўнаць вынікі цяперашніх 8 месяцаў з тым жа перыядам мінулага года, то выходзіць, што ў Мінску правялі ўжо амаль на 900 здзелак больш, а па краіне — на 512. Гэта значыць, што даныя па краіне без сталіцы крыху адстаюць ад леташніх, але варта адзначыць, што Нацыянальнае кадастравае агенцтва заканчвае падлік здзелак за папярэдні месяц прыкладна да сярэдзіны наступнага. Гэта значыць, даныя за жнівень яшчэ не поўныя. Пры гэтым жнівень 2023 па краіне ўжо роўны леташняму. 

Агульны рост дасягаецца шмат у чым з-за сталічнага рынку, ён складае да 37% ад усіх здзелак. А ў 6 з 8 мінулых месяцаў паказчыкі значна пераўзыходзяць леташнія. 

У першую чаргу на рынак нерухомасці паўплывала зніжэнне ставак па крэдытных праграмах.

Толькі за ліпень банкі выдалі насельніцтву больш за 1,1 мільярда рублёў. І калі параўнаць дынаміку выдачы крэдытаў за 7 месяцаў 2023 года з тым жа леташнім перыядам, то выйдзе, што беларусы ўзялі на 2,36 мільярда рублёў больш, чым у 2022 годзе. 

За апошнія 8 месяцаў стаўкі па крэдытах зніжаліся 6 разоў, зʼявіліся новыя праграмы і ўмовы для розных відаў нерухомасці. Напрыклад, для «Паўночнага берага» запусцілі ўнікальную крэдытную праграму тэрмінам на 30 гадоў. 

З-за зніжэння ставак крэдытамі сталі карыстацца тыя групы насельніцтва, якія раней не маглі разлічваць на адабрэнне банка з-за неадпаведнасці даходаў. Таму крэдытамі сталі часцей карыстацца ў здзелках, а попыт на нерухомасць не знізіўся, нягледзячы на тое, што кошты працягнулі расці. 

Кошты

З верасня 2022 па верасень 2023 цана квадратнага метра ў Мінску вырасла на $155: з $1397 да $1562. Больш актыўна цэны раслі з лістапада 2022 да лютага 2023, калі квадрат дадаў $91. Гэта быў пераднавагодні перыяд, калі нерухомасць хочуць паспець прадаць і купіць перад святам. 

Наступная серыя росту пачалася ў красавіку і працягнулася да жніўня, тады метр падаражэў яшчэ на $58. Гэта суправаджалася пяціразовым зніжэннем стаўкі рэфінансавання да канца чэрвеня, які разам з гэтым паказвае пікавае значэнне па колькасці здзелак. 

Да верасня кошт метра знізіўся на $10 адносна жніўня, але па адным зніжэнні нельга меркаваць аб змене тэндэнцыі. Попыт на кватэры не мяняецца, а стымуляваць цэны могуць новыя праграмы крэдытавання, новыя будаўнічыя праекты, чарговае зніжэнне стаўкі або павелічэнне тэрмінаў выплаты крэдыту. 

Як змянілася цана ў рэгіянальных цэнтрах з верасня 2022 па верасень 2023

Брэст — з $838 да $892 за метр;

Гродна — з $725 да $792 за метр;

Віцебск — з $631 да $704 за метр;

Магілёў — з $705 да $777 за метр;

Гомель — з $658 да $719 за метр.

Што будзе далей

На рынак з часам можа паўплываць нядаўні ўказ, паводле якога больш нельга прадаваць кватэры з-за мяжы па даверанасці, якая зроблена не ў Беларусі. Гэта скароціць колькасць магчымых кватэр у продажы. А з-за таго, што попыт не мяняецца, а крэдыты даступныя, гэта можа падштурхнуць чарговы рост коштаў.

Чытайце таксама:

Гродзенцы ад світанку выстройваюцца ў чэргі, каб набыць новыя кватэры ад дзяржзабудоўшчыка. У чым прычына?

Іншаземцы раскупляюць беларускую нерухомую маёмасць

На беразе вадасховішча Дразды пабудавалі незвычайны будынак. Што ў ім

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
6
0
Янка/адказаць/
07.09.2023
Было ўжо нешта падобнае. У 2010. Чым скончыўся тый банкет - ўсе памятаюць. Вось толькі тады была дапамога ў выглядзе Расеі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031