Знайсці
27.09.2023 / 22:013РусŁacБел

Выдавецтва «Вясна» выдала па-беларуску літоўскага пісьменніка

Беларускае выдавецтва «Вясна» паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку пра заснаванне серыі перакладаў літоўскай літаратуры, «пра якую пераважная большасць беларускіх чытачоў ведае вельмі мала, калі ведае наагул». І прэзентуе першы выдадзены твор з гэтай серыі.

Паводле выдавецтва, перакладзены твор, — «кніга №1 у самых розных рэйтынгах літоўскай літаратуры ўсіх часоў».

Гэта кніга літаратара з літоўскай эміграцыі Антанаса Шкемы, якая «з зразумелых прычын аж да канца 1980-х гадоў не была даступная і шырэйшаму літоўскаму чытачу. Але пасля вяртання ў Літву гэтая кніга стала там сапраўды любімай і фактычна культавай».

Першая прэзентацыя гэтай кнігі плануецца ў віленскай частцы фэстывалю Pradmova 14 кастрычніка ў 17.40 у клубе Paviljonas на вуліцы Завальнай, 21 (Pylimo, 21).

Чытайце таксама:

Беларускі гісторык атрымаў прэстыжную навуковую ўзнагароду ў Польшчы

Выйшла кніга «Круглая Square» Вала Клемэнта — іранічны жыццяпіс чалавека і імперыі

«Займацца рэдкімі мовамі — быць у авангардзе, а не дыназаўрам». Нямецкая перакладчыца расказала аб працы з беларускай мовай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Udziačny čytač/адказаць/
27.09.2023
Čym bolš knihaŭ pa-biełarusku, tym liepš!
0
Чытач/адказаць/
28.09.2023
Навошта? Трэба чытаць у арыгінале
0
беларуска/адказаць/
01.10.2023
шкада, што нельга будзе перадаць яе беларусам у Беларусі. прадмова аўтарства Бахарэвіча проста на вокладцы))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031