Знайсці
06.09.2023 / 21:029РусŁacБел

Бразільская пара замяніла трэніроўкі ў спартзалах на штодзённы сэкс-марафон. Расказваем, ці паспяховы досвед

Маладая пара з Бразіліі вырашыла адмовіцца ад спартыўных трэніровак у зале на карысць «сэкс-дыеты» — вельмі частых і працяглых па часе заняткаў сэксам для скідання вагі. Пра гэта нядаўна напісала выданне Daily Star.

Вагнер А’Фэра і Бэла Мантавані. Фота: Jaziel Bueno / CO Press Office

31-гадовая Бэла Мантавані і яе 34-гадовы муж Вагнер А’Фэра вырашылі паспрабаваць нешта незвычайнае для пахудзення. Іх метад складаецца з рэгулярных сэкс-марафонаў, што павінна замяніць іншыя фізічныя нагрузкі.

Па словах пары, кожныя іх заняткі сэксам цягнуцца ад адной да дзвюх гадзін прыкладна 4-5 разоў на тыдзень.

«З дапамогай сэкс-дыеты мы хацелі не толькі пазбавіцца ад некалькіх кілаграмаў, але і дадаць больш разнастайнасці ў наша сэксуальнае жыццё. Для кантролю вынікаў мы ўзважваемся да і пасля кожнага сэксу. Падобная дыета пакуль прыносіць нам толькі карысць. Ужо праз два тыдні мы паспелі схуднець на адзін кілаграм. Акрамя таго, у нас палепшылася якасць сну», — піша Daily Star са спасылкай на аповеды Бэлы і Вагнера.

Дзякуючы такому метаду, сужэнцы плануюць да канца верасня скінуць яшчэ пяць кілаграмаў. Плюс да ўсяго пара імкнецца пабіць свой папярэдні рэкорд у сэксе ў дзве гадзіны 40 хвілін і паспрабаваць пратрымацца ў ложку шэсць гадзін.

Чытайце таксама:

«За кожнага падпісчыка — 50 рублёў». У Мінску набіраюць працаўнікоў на «ОнліФансСэрвіс». Што?

Венера за кадрам любіць іншы сэкс. Порназорка-беларуска расказала аб працы ў індустрыі інтымных фільмаў

Эрлінг Холан падзяліўся лайфхакам, які палепшыў яго сон. Для гэтага патрэбны вельмі просты прадмет

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
57
Панылы сорам
20
Ха-ха
42
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
4
07.09.2023
4-5 разоў на тыдзень? Так не пахудзееш! Не дзіва, што Бэла такая гладкая :)
Гэта нейкая пенсіянерская дыета.
2
Руслан/адказаць/
07.09.2023
Белавагнер, А с чего Вы решили, что там до пипи.ки дело доходит? Может быть, они кувыркаются, отжимаются, подпрыгивают и т.д. А потом 5 минут пипи.ки ... и бегом за обеденный стол :)
1
Дональд/адказаць/
07.09.2023
Добры спорт для жанчыны калі яна зверху - працуюць шмат мышцаў А для яго - місіянерская , калі стаіць на руках а не на ёй ляжыць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера