Знайсці
06.09.2023 / 14:166РусŁacБел

У Ціхім акіяне акулы патапілі катамаран расійскай даследчай экспедыцыі

Экіпажу ўдалося выратавацца.

Фота: Russianoceanway

Экіпаж кругасветнай экспедыцыі Russian Ocean Way у складзе Яўгена Кавалеўскага, Станіслава Бярозкіна і Вінсэнта Томаса Эцьена падвергнуўся нападу акул у Ціхім акіяне, прыкладна за 835 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Кэрнса ў Аўстраліі, паведамляе sibtraveler.com.

Першая атака акул кукікатараў адбылася 4 верасня, тады пашкоджанні атрымаў задні левы балон катамарана. У выніку гэтага ён цалкам пагрузіўся пад ваду. У аварыйным стане падарожнікі пратрымаліся каля сутак, ім удалося прайсці прыкладна сто міль.

5 верасня ў 23:00 на судна зноў напалі акулы, і ўжо пракусілі правы балон. Катамаран страціў раўнавагу і пачаў тануць.

Экіпаж падаў сігнал SOS. Кіраўніца берагавога штаба Юлія Калюжная аператыўна звязалася з выратавальнай службай Аўстраліі, і ўжо праз 45 хвілін да катамарана падышоў сухагруз Dugong Ace, які плыў да Шанхая.

Экіпаж загрузіў на выратавальны карабель усе асабістыя рэчы, аднак эвакуяваць катамаран не ўдалося. На судне не было прыбораў для пагрузкі катамарана на борт. Капітанам выратавальнага судна было прынята рашэнне пакінуць катамаран у акіяне.

Цяпер каманда знаходзіцца на выратавальным караблі, які даставіць іх у Брысбен. У тэрміновым парадку ў Аўстралію вылятае Юлія Калюжная для вырашэння задач па далейшым працягу экспедыцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
23
Ого
9
Сумна
2
Абуральна
2
06.09.2023
Signal SOS ? A što heta za signal, i jak jaho padajuć ? Telehrafii daŭno ŭžo nie isnuje na flocie, i bierahavych stancyj, jakija b sačyli na častotach vyratavańnia i biedstva ŭ teliehrafnym režymie niama, navat radyjocentry zastalisia ŭ adzinkavaj kolkaści, jakija šče pradastaŭliajuć teliehrafny režym, alie nie sutkava. I čamu signal pryniala Kaliužnaja, a nie adpaviednaja služba ? Padobna tamu, što naliežnaj aparatury na karamaranie nie bylo, akrom mo "truby" Irydyjum, z jakoj i pateliefanavali toj Kaliužnaj, a jana ŭžo paviedamila kamu treba. ;)
2
Тарас /адказаць/
06.09.2023
Это всё из-за ресторанов где ордынцы питаются- «Вкусно и точка» , акулы хотели проверить правда ли
06.09.2023
Geta padstava !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера