Знайсці
26.08.2023 / 19:40РусŁacБел

YouTube тэстуе функцыю, пра якую даўно марылі шматлікія меламаны

YouTube абвясціў пра тэставанне на прыладах Android магчымасці пошуку песень, калі карыстальнік можа проста напець мелодыю.

Фота: vecteezy

YouTube абвясціў аб новым эксперыменце на прыладах Android, які вызначае песню з дапамогай напявання. Гэта выглядае сур'ёзным крокам у канкурэнцыі з папулярнай праграмай Apple для распазнання музыкі Shazam, з дапамогай якой карыстальнік можа знайсці неабходную кампазіцыю, запісаўшы (або «праслухаўшы») яе з дапамогай праграмы.

Карыстальнікі, якія цяпер маюць доступ да эксперыменту, могуць пераключыцца з галасавога пошуку ў YouTube на новую функцыю пошуку песень. Цяпер у тэставальнікаў ёсць магчымасць напяваць (без слоў), спяваць (са словамі) або запісаць песню на працягу трох і больш секунд, як у Shazam. Затым платформа ідэнтыфікуе мелодыю і накіруе карыстальніка да адпаведных відэа YouTube, якія паказваюць магчымыя варыянты шуканай песні.

Магчымасць пошуку па песнях даступная цяпер толькі невялікай частцы карыстальнікаў Android. Калі гэтая функцыя будзе распаўсюджвацца больш шырока, то яна будзе карыснай для вельмі вялікай аўдыторыі, бо YouTube з'яўляецца ці не найпапулярнейшым месцам для пошуку песень.

Гэты апошні эксперымент YouTube, верагодна, можа падацца некаторым карыстальнікам знаёмым. У 2020 годзе мацярынская кампанія Google упершыню запусціла падобную магчымасць у віджэце Google Search і ў Google Assistant, дазваляючы карыстальнікам знаходзіць песню, напяваючы ці насвістваючы матыў, або спяваючы, калі вы ведаеце словы. Аднак галоўная розніца палягае ў тым, што гэтая ўжо існая функцыя ад Google патрабуе напяваць на працягу не менш 10-15 секунд, каб ідэнтыфікаваць песню.

Як раней тлумачыў Google, функцыя пабудаваная на мадэлях машыннага навучання, якія могуць супастаўляць гудзенне чалавека з «адбіткам пальца» песні або фірмовай мелодыяй. Кампанія пацвердзіла выданню TechCrunch, што новы тэст YouTube выкарыстоўвае тую ж тэхналогію, што і ўжо існая функцыя.

Іншыя праграмы распазнавання музыкі, такія як SoundHound і MusixMatch, таксама могуць ідэнтыфікаваць песні праз спеў або напяванне мелодыі. Хоць яны не такія папулярныя ў параўнанні з YouTube і Google — тым не менш, вы можаце праверыць, як яны працуюць, ужо цяпер.

Чытайце таксама:

YouTube больш не будзе прапаноўваць рэкамендаваныя відэа, калі ваша «гісторыя праглядаў» выключаная

Google эксперыментуе са створаным штучным інтэлектам фонам у Meet

Як надзейна выдаліць фота з iPhone і iCloud — падрабязны гайд

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031