Знайсці
21.08.2023 / 20:237РусŁacБел

YouTube больш не будзе прапаноўваць рэкамендаваныя відэа, калі ваша «гісторыя праглядаў» выключаная

Адна з пераваг уключэння гісторыі праглядаў YouTube заключаецца ў тым, што яна дазваляе прапаноўваць паглядзець рэкамендаваныя відэа, якія могуць зацікавіць карыстальніка. Для тых, аднак, хто аддае перавагу ачыстцы і адключэнню сваёй гісторыі праглядаў, YouTube дадае, нарэшце, доўгачаканую мажлівасць гэта зрабіць.

Выява: vecteezy

YouTube абвясціў на мінулым тыдні, што яго апошняе абнаўленне адключае ўсе відэарэкамендацыі для карыстальнікаў, у якіх адключана гісторыя праглядаў, вырашаючы, магчыма, надакучлівую праблему для тых, хто не хоча, каб яго турбавалі шматлікія прапановы відэа.

Гледачы YouTube прывыклі мець галоўную стужку, поўную мініяцюр рэкамендаваных відэа, бо платформа паказвае рэкамендацыі на аснове гісторыі праглядаў. Аднак дзякуючы апошняму абнаўленню карыстальнікі могуць адключыць гісторыю праглядаў і атрымаць больш простую хатнюю старонку, якая будзе менш загрувашчанай і хаатычнай. Замест гэтага будзе толькі панэль пошуку і меню злева са значкамі «Падпіскі», «Shorts-відэа» і «Бібліятэка».

«Мы запускаем гэты новы досвед, каб зрабіць больш зразумелым, якія функцыі YouTube абапіраюцца на гісторыю праглядаў для паказу рэкамендацый, і зрабіць яго больш аптымізаваным для тых з вас, хто аддае перавагу пошуку, а не прагляду рэкамендацый», — паведамілі ў Google.

Кампанія дадала, што карыстальнікі ўбачаць гэтыя змены на працягу наступных некалькіх месяцаў.

У іншых навінах YouTube некаторыя карыстальнікі iOS скардзяцца на праблемы з буферызацыяй падчас прагляду жывога кантэнту на YouTube TV і YouTube Primetime Channels. Раней YouTube пацвярджаў існаванне праблемы і заяўляў, што працуе над яе вырашэннем. Тыя, хто пацярпеў ад буферызацыі, паведамлялі, што кантэнт пастаянна завісае на іх прыладах iOS. Здаецца, гэта не ёсць праблемай для карыстальнікаў прылад Android, тэлевізараў і іншых прылад.

Чытайце таксама:

У YouTube з'явіцца 30-секундная рэклама на тэлевізарах, якую нельга будзе адключыць

Google пачне выдаляць неактыўныя ўліковыя запісы

Пара пасля разрыву пайшла судзіцца — не маглі падзяліць залатую і срэбную кнопкі YouTube

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Мамкины Хакеры /адказаць/
22.08.2023
Хакер, это вы уже будете объяснять сотрудникам
0
Gangman/адказаць/
22.08.2023
Кто-то в наше время смотрит Ютуб из-под аккаунта? Отважная публика )

Даже без аккаунта - такое себе. Освойте, наконец, по Android -- NewPipe, под Linux -- PipeViewer, под Windows -- даже не знаю, FreeTube (?)
0
ютубер/адказаць/
24.08.2023
какойто бред. вместо того чтобы предлагать рекомендации на основе лайков, они заставляют включить историю просмотра чтобы формировать рекомендации на основе того что они в рекомендациях подсунули в прошлый раз
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031