Знайсці
10.08.2023 / 09:173РусŁacБел

«З гэтай кніжкай дзеці змогуць весела вучыць беларускую і англійскую мовы»

Сяргей Календа напісаў казку пра прыгоды малога Томчыка, якая дапаможа ў вывучэнні дзвюх моў.

 

Фота: сайт выдавецтва Gutenberg

Рэдактар ​​часопіса Мінкульт Сяргей Календа напісаў казку пра прыгоды вясёлага Томчыка. Галоўны герой мае цалкам рэальны прататып: ім стаў малодшы сын аўтара — Томас. Ідэя напісання казкі належыць менавіта Томчыку:

«Кожны вечар мы чытаем казкі перад сном, і неяк Томас прапанаваў прыдумаць сваю. Так з'явіўся гэты праект».

Сяргей адзначае, што сюжэты гісторый падкідвала само жыццё — трэба было толькі назіраць за маленькім сынам. Так сабралося сем забаўных апавяданняў, якія і ляглі ў аснову зборніка.

Старонкі кнігі захапляюць чытачоў ілюстрацыямі ад таленавітай мастачкі Марыі Шэндзель, а сам тэкст — двухмоўны. Праект распрацованы так, каб займальныя апавяданні і яркія выявы прыцягвалі ўвагу дзяцей і натхнялі іх на чытанне і вывучэнне дзвюх моў — беларускай і англійскай.

Фота: сайт выдавецтва Gutenberg

Казка выйшла тыражом 500 экзэмпляраў. Набыць яе можна на сайце выдавецтва Gutenberg.

Кацярына Гардзеева

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
4
А почему?/адказаць/
11.08.2023
Мальчика зову Томчик? Он поляк штоле, который хочет овладеть моваю?-5
0
Таму што/адказаць/
11.08.2023
Таму, што хлопчык-Томчык. Карацей, глядзі Азаронка, вы з ім аднаго ўзроўня
4
А почему/адказаць/
11.08.2023
Не Джоник? Алесики з Антосиками закончились?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031