Знайсці
22.12.2022 / 11:253РусŁacБел

Пашынян абвінаваціў расійскіх міратворцаў у бяздзейнасці

Прэмʼер Арменіі Нікол Пашынян абвінаваціў расійскіх міратворцаў у тым, што яны не выконваюць абавязацельстваў па кантролі Лачынскага калідора ў Нагорны Карабах, які, паводле яго слоў, блакуюць азербайджанскія сілы. Праз гэта наспявае гуманітарны крызіс. 

«Вядома, гэта адбываецца праз дзеянні Азербайджана, але ад гэтага сэнс не мяняецца. Гэта ключавы сэнс прысутнасці расі­­­­йскіх міратворцаў — не дазваляць незаконных дзеянняў і трымаць пад кантролем Лачынскі калідор», — заявіў Пашынян.

Сітуацыя ў калідоры, які злучае асноўную тэрыторыю Арменіі з Нагорным Карабахам, абвастрылася 12 снежня, калі адзіную дарогу Сцепанакерт-Горыс заблакавалі нейкія «экаактывісты». Азербайджан абвінавачваў у гэтым расійскіх міратворцаў, МЗС Расіі рашуча адпрэчвала абвінавачванні.

Армянскія СМІ пішуць пра гуманітарны крызіс у рэгіёне з насельніцтвам у 120 тысяч чалавек і пра тое, што пачынаецца дэфіцыт прадуктаў харчавання.

«Гуманітарная сітуацыя ў Нагорным Карабаху застаецца вельмі напружанай у выніку незаконнай блакады Азербайджанам Лачынскага калідора. Сотні сем'яў застаюцца падзеленыя па розныя бакі блакады. У Нагорным Карабаху не хапае шэрага тавараў першай неабходнасці, у тым ліку харчавання», — падкрэсліў Пашынян.

У лістападзе Пашынян адмовіўся падпісваць дэкларацыю Савета АДКБ па выніках Ерэванскага саміту, паказаўшы, што сяброўства Арменіі ў АДКБ не забяспечыла рэакцыі вайсковага саюза на дзейнасць Азербайджана.

Паводле аналітыкаў, магчымы выхад Арменіі з АДКБ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
22.12.2022
А да гэтага яшчэ ні як не дрйдзе з кім яны справы маюць
0
Алек. Ру/адказаць/
22.12.2022
Ужо й не хлопчык, а наіву- цэлы акіян.
0
мясцовы2/адказаць/
22.12.2022
Забудзьце пра Карабах, ён вам николі не будзе належыць. Інакш вы будзеце належыць расеі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031