Знайсці
24.10.2022 / 23:053РусŁacБел

У Ціхім акіяне знайшлі ярка-сіняга марскога смаўжа. Гэта новы від глыбакаводных рыб

Іхтыёлагі знайшлі і апісалі новы від рыб з сямейства марскіх смаўжоў. Paraliparis selti жыве ў Атакамскім жолабе на глыбіні 5,9-7,6 кіламетра. У адрозненне ад іншых глыбакаводных жывёл, яго афарбоўка не «нябачная» чорная ці чырвоная, а ярка-сіняя, піша N+1.

Сямейство ліпаравых рыб называюць марскімі смаўжамі з-за вялікай галавы, доўгіх студзяністых целаў і адсутнасці лускі. Яны жывуць ва ўсіх акіянах ад Арктыкі да Антарктыды, і нават у Марыянскай упадзіне. У сямействе прыкладна 400 відаў.

Рыбу новага віду Paraliparis selti атрымалася злавіць у 2018 годзе. Гэта была маладая асобіна даўжынёй 7,6 сантыметра. Праз чатыры гады навукоўцы расшыфравалі яе геном і вывучылі будову цела.

Аказалася, рыба адносіцца да групы антарктычных марскіх смаўжоў. Пры гэтым яна вылучаецца колькасцю пазванкоў і прамянёў у плаўніках.

Навошта Paraliparis selti такая яркая і незвычайная афарбоўка, пакуль незразумела. Магчыма, гэта ўсяго толькі эвалюцыйная спадчына ад продкаў з мелкаводдзя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
0
Хочу всё знать/адказаць/
24.10.2022
Як ён вытрымлівае такі магутны ціск на той глыбіні ? Для яго апынуцца на паверхні, гэта, як чалавеку зрабіць крок у вакуум, нават значна больш, чым у вакуум.
0
Мінак/адказаць/
25.10.2022
Хочу всё знать, усе вельмі поста: ціск унутры цела рыбы такі ж, як звонку - таму ўсё ўраўнаважанае
0
Хочу всё знать/адказаць/
25.10.2022
Мінак, гэта ясна, што зьнешні ціск ураўнаважваецца вонкавым. Але ўявіце сабе той механізм для такой дробнай істоты, які гэта робіць! І матар'ял зусім не жалезны й не тытанавы. Сучасны падводны човен (не батыскаф) ці нырне глыбей 500-800 метраў?... Марскі акунь, дарэчы, "сядзіць" на глыбіні 400- 1000 м. дык яго распірае, калі рыбакі выцягваюць трал з той глыбіні...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031