Знайсці
16.06.2021 / 11:34РусŁacБел

Некалькі чалавек шпіталізавалі пасля ўчорашняй пасадкі парашутыста на матчы Францыя — Германія

Некалькі чалавек былі шпіталізаваныя з-за пасадкі парашутыста на полі перад матчам чэмпіянату Еўропы па футболе паміж Францыяй і Германіяй. Пра гэта паведамляе BBC Sport.

Хто менавіта пацярпеў, і які характар і спосаб атрымання траўмаў — не ўдакладняецца. У Саюзе еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) назвалі ўчынак экстрэмала неразумным і небяспечным, а таксама адзначылі, што з ім будуць разбірацца праваахоўныя органы.

Інцыдэнт адбыўся перад стартам сустрэчы, якая праходзіла ў Мюнхене ў аўторак, 15 чэрвеня. На парашуце быў напісаны лозунг супраць забруджвання навакольнага асяроддзя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031