Знайсці
15.06.2021 / 17:13РусŁacБел

Расійскія найміты ў ЦАР катавалі і каралі смерцю мясцовых

Расійскія найміты ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы неаднаразова былі датычныя да катаванняў і забойстваў мясцовых жыхароў пад маркай барацьбы з паўстанцамі, піша CNN.

Адпаведную інфармацыю распавялі жыхары горада Бамбары. Увогуле, журналісты адзначаюць, што лютаўскі інцыдэнт у Бамбары — адзін з дзясятка расследаваных выпадкаў парушэння правоў чалавека расійскімі баевікамі.

Журналісты змянілі імёны мясцовых для абароны іх ад пераследаў. Тыя распавялі, што расіяне нібыта адкрылі агонь па цывільных, калі тыя схаваліся ў мячэці Аль-Таква. Тады загінулі дзеці.

Па словах мясцовых, некалькі мірных жыхароў былі застрэленыя, калі расіяне і армія загадалі людзям пакінуць мячэць. Тады, нягледзячы на тое, што людзі выходзілі з мячэці з паднятымі ўверх рукамі, вайскоўцы адкрылі па іх агонь. Чатыры чалавекі загінулі, а яшчэ адзін уцёк. Мужчыну, які распавёў пра гэта CNN, тады паранілі ў нагу. У той жа час, медыцынскую дапамогу ён атрымаць у шпіталі не мог, таму што там вартавалі мясцовыя вайскоўцы, а таму быў вымушаны хавацца.

Таксама ёсць сведчанні аб абстрэлах мірных жыхароў з расійскіх верталётаў. CNN пацвярджае, што ў пачатку года да ЦАР сапраўды было адпраўлена некалькі расійскіх баявых верталётаў.

Падчас гэтага лютаўскага інцыдэнту ў мячэці нібыта было забіта ад 12 да 20 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031