Знайсці
07.05.2024 / 15:395РусŁacБел

У Беларусі задумаліся аб дзяржаўнай атэстацыі блогераў і інфлюенсераў

Чыноўнікі лічаць, што не ўсіх можна дапускаць да такой дзейнасць.

Іна Бабачэнка. Скрыншот відэа СТБ.

Чыноўнікі задумаліся аб увядзенні дзяржаўнай атэстацыі або ліцэнзавання для блогераў, інфлюенсераў і коўчаў, якія прадаюць свае курсы ў інтэрнэце.

З такой ідэяй у эфіры СТБ выступіла намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Беларусі Іна Бабачонак.

Паводле яе слоў, «узровень самаабароны» ад няякасных паслуг у інтэрнэце не ва ўсіх грамадзян высокі. Таму яго павінна забяспечваць дзяржава — прынамсі ў сферах адукацыі, аховы здароўя, псіхалогіі і гэтак далей.

«Калі мы кажам, што павінны быць пэўныя атэстацыі, акрэдытацыі, ліцэнзавання, іншыя ахоўныя інструменты.

І тут нават справа не ў тым, у якой форме будзе ажыццяўляцца гэты від дзейнасці — ІП, юрыдычная асоба або самастойная прафесійная дзейнасць, — а ў тым, як будуць дапускацца да ажыццяўлення гэтага віду дзейнасці. Гэта значыць да прадастаўлення адпаведнай паслугі або выканання такой працы», — паразважала Бабачонак.

Яшчэ адзін момант, які абмяркоўваюць чыноўнікі, гэта падаткаабкладанне блогераў. Першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко лічыць, што трэба распрацаваць зразумелую сістэму аплаты падаткаў для працуючых у Інтэрнэце.

«Для такой катэгорыі, якая працуе праз інтэрнэт, трэба прапанаваць вельмі просты спосаб выплаты падаткаў, інакш пракантраляваць немагчыма. З улікам таго, што гэта дыстанцыйна, іх вялікая колькасць, падатковага інспектара да кожнага не прыставіш. Як зрабіць кантрольную закупку, таксама незразумела. Таму там лічбавыя платформы, якія мяркуюць частку свайго даходу заплаціць, павінна быць празрыстасць», — адзначыў Кійко.

На яго думку, новыя ўмовы неабходна ўлічваць у законе, у тым ліку атрыманне блогерамі данатаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Axel Justas/адказаць/
07.05.2024
Недзе ў 2015-2018, каб паехаць на таксі з аэрапорту, трэба было падпісаць нешта кшалту дамовы даўжынёй на пару аркушоў як мінімум. Спецыяльна для гэтага стаяў нейкі шапік, а ўнутрох некалькі чалавек ‘шаманілі’ з прынтарам (бо калі прыходзіць рэйс, адзін чалавек не спраўляўся з плынню кліентаў). Але той ідыятызм, як аказалася, можна лёгка пераўзыйсці. Даеш касавы апарат кожнаму ютуберу!!! І толькі паспрабуй не надрукаваць квітанцыю за кожны лайк!!!
0
Андрусь/адказаць/
07.05.2024
Чым больш дзяржава кантралюе сваіх грамадзян. чым болш яна выдае дазволаў, ліцэнзіяў і акрэдытацыяў. тым менш эфектыўная такая дзяржава. Усе гэтыя прапановы чыноўнікаў накіраваныя толькі на адно - забеспячэнне незмяняльнасці ўлады лукашэнкі. 
1
Жорж/адказаць/
07.05.2024
говорят хотят блогерам мужского пола ввести обязательное обследование проктологом 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031