«Магчыма, гэта проста збой сістэмы». У Каменнай Горцы жыхары раёна перамаглі камунальнікаў у пяцігадовай барацьбе
У Каменнай Горцы падышла да канца пяцігадовая бітва паміж камунальнікамі і жыхарамі раёна. Гаворка ідзе пра невынішчальную «народную сцежку», якая вядзе ад шматпавярховікаў да ГЦ Green, піша Onliner.
Усе фота: Rydger / Onliner
Пачалося ўсё яшчэ ў 2018 годзе. Мінчукі вытапталі дарожку і актыўна выкарыстоўвалі, а камунальнікі перакопвалі яе, засаджвалі кустамі і кветкамі. Прыжыўся толькі калючы хмызняк, у выніку яго проста абыходзілі.
«А гэтай вясной на праблемным месцы нечакана вырашылі зрабіць дарожку. Не ведаю, магчыма, гэта проста збой сістэмы, а не змяненне падыходу. Але пакуль можна сказаць, што ў Каменнай Горцы адбылося неверагоднае», — распавядае чытач выдання пад нікам Rydger, які падзяліўся фатаграфіямі з месца падзей.
Чытайце таксама:
Хлопец прадаў падарунак, але не чакаў, што гэта ўсплыве. Тыкток абмяркоўвае драму з дываном