Знайсці
08.06.2021 / 08:14РусŁacБел

Апублікаваны закон «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». Уведзеныя або пастрожаныя артыкулы, па якіх можна караць за пратэст

На Нацыянальным прававым партале апублікаваны закон «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці».

Tut.by выбраў галоўнае.

Законам уведзена крымінальная адказнасць:

— за экстрэмізм: стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім, падрыхтоўку да ўдзелу, фінансаванне такой дзейнасці і садзейнічанне ёй;

— за неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

— за незаконныя збор і распаўсюджванне асабістых даных.

Больш жорсткай будзе адказнасць:

— за забойства супрацоўніка міліцыі або вайскоўца;

— за гвалт альбо пагрозу ў дачыненні да сілавікоў і суддзяў;

— за супраціў супрацоўнікам міліцыі;

— за публічную абразу прадстаўніка ўлады;

— за арганізацыю беспарадкаў альбо ўдзел у іх;

— за публічныя заклікі да правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў;

— за наўмыснае блакаванне дарог, што пацягнула вялікую шкоду.

Таксама павялічаны тэрміны за ўхіленне ад выплаты падаткаў: да сямі гадоў за злачынства, якое прычыніла шкоду ў буйным памеры (было да трох гадоў), да 12 гадоў — у асабліва буйным (было да сямі).

З раніцы паведамлялася, што папраўкі ўступяць у сілу праз тры месяцы. Насамрэч яны ўступяць праз 10 дзён

Асноўныя змены ўступаюць у сілу праз 10 дзён

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031