Знайсці
03.06.2021 / 12:29РусŁacБел

«Мінскі мясакамбінат» падаў у суд заяву аб прызнанні сябе банкрутам

«Мінскі мясакамбінат» (гандлёвая марка «Мясная дзяржава») падаў у Эканамічны суд Мінскай вобласці заяву аб прызнанні сябе эканамічна неплацежаздольным (банкрутам).

naviny.online

Гэта вынікае з дакументаў, якія ёсць у распараджэнні Tut.by.

Сума запазычанасці мясакамбіната, які яшчэ нядаўна ўваходзіў у топ-10 беларускіх мясаперапрацоўшчыкаў, перад крэдыторамі складае 140,5 млн рублёў. Абавязацельствы, тэрмін па якіх не наступіў, — 75,2 млн.

Выканаўчыя вытворчасці распачатыя на 29,7 млн беларускіх рублёў, 468 тысяч даляраў, 592,7 тысяч еўра, 13,8 млн расійскіх рублёў.

Пры гэтым прадпрыемству, на якім працуе 999 чалавек, належыць маёмасць на 117,7 млн рублёў. З іх дэбіторская запазычанасць — 24,5 млн рублёў, грошы на разліковым рахунку — 123,3 тысяч рублёў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031