Знайсці
03.06.2021 / 11:17РусŁacБел

Кіраўнік Wizz Air асудзіў краіны Еўропы за забарону на палёты над Беларуссю

Генеральны дырэктар венгерскай авіякампаніі Wizz Air Ёжэф Варадзі асудзіў улады еўрапейскіх краін за забарону на палёты над Беларуссю ў сувязі з інцыдэнтам з самалётам Ryanair. Ён лічыць, што падобныя крокі робяць авіяцыю «цацкай палітыкі».

Wikimedia Commons

Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на Reuters.

На думку кіраўніка Wizz Air, падчас пасадкі самалёта Ryanair у Мінску «не адбылося нічога, што магло б паставіць пад пагрозу бяспеку палёту».

Варадзі палічыў няправільнай рэакцыю Еўрасаюза і назваў уведзеную забарону на палёты над Беларуссю палітычнай мерай, якую, як ён мяркуе, нельга ўспрымаць як крок, накіраваны на гарантаванне бяспекі.

«Я не думаю, што авіяцыя павінна выкарыстоўвацца як сродак для палітычных санкцый», — заявіў Варадзі.

Ён дадаў, што падобнае размыванне дыпламатычных меркаванняў і мер бяспекі здольна негатыўна паўплываць на сусветную авіяцыйную галіну, якая перажывае складаныя часы на фоне пандэміі каранавіруса.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031