Знайсці
03.06.2021 / 09:40РусŁacБел

Крымінальную справу 47-гадовай жыхаркі Бараўлян аб паклёпе на генпракурора перадалі ў суд

Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачванні 47-гадовай жанчыны ў паклёпе на генеральнага пракурора Андрэя Шведа па арт. 188 КК, піша БелТА.

«Жанчына ў адным з публічных чатаў Telegram-канала 1 лютага 2021 года, знаходзячыся ў сябе дома ў вёсцы Бараўляны Мінскага раёна, стварыла і распаўсюдзіла для агляду неабмежаванай колькасці карыстальнікаў месенджара інфармацыю, якая не адпавядала рэчаіснасці. У ёй утрымліваліся загадзя лжывыя звесткі, што ганьбуюць пацярпелага і прымяншаюць яго гонар і годнасць як грамадзяніна і службовай асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці», — распавялі ў Генпракуратуры.

Крымінальную справу распачало і расследавала Упраўленне ўласнай бяспекі Генпракуратуры.

Жанчына пад падпіскай аб нявыездзе. Па крымінальным артыкуле ёй пагражае штраф ці папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў або арышт ці абмежаванне волі да трох гадоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031