Знайсці
01.06.2021 / 09:38РусŁacБел

Ізраіль зняў амаль усе каранцінныя абмежаванні. Краіна вяртаецца да нармальнага жыцця

У Ізраілі з 1 чэрвеня адмяняюцца амаль усе каранцінныя абмежаванні, уведзеныя з-за каранавіруснай інфекцыі.

Olivier Fitoussi/Flash90

У гэты дзень скончыўся тэрмін дзеяння «зялёных пропускаў» (дазвол на наведванне пэўных месцаў тым, хто выздаравеў ад кавіду, і вакцынаваным) і «фіялетавых знакаў» (стандарт, які пацвярджае магчымасць эксплуатацыі гатэляў і нумароў у перыяд пандэміі), піша Times of Israel.

Тыя, хто прайшоў вакцынацыю, а таксама яшчэ не прышчэпленыя грамадзяне могуць свабодна наведваць грамадскія месцы.

Знятыя абмежаванні для грамадскага транспарту, крам, рэстаранаў і іншых устаноў, таксама можна праводзіць масавыя мерапрыемствы ў памяшканнях і на паветры. Большасць прадпрыемстваў і школ у краіне вярнуліся да нармальнай працы.

Разам з тым пакуль застаецца ў сіле абавязковае нашэнне ахоўных масак у закрытых памяшканнях. Гэта абмежаванне будуць здымаць паэтапна.

Таксама працягваюць дзейнічаць абмежаванні на ўезд і выезд з Ізраіля. Грамадзянам па-ранейшаму забаронены ўезд у краіны з высокім узроўнем распаўсюджвання каранавіруса, за выключэннем асаблівых выпадкаў. У гэты спіс уваходзяць Расія, Азербайджан, Украіна, Эфіопія, Бразілія, ПАР, Індыя, Мексіка і Турцыя. Усе, хто прыязджае з гэтых краін, павінны пайсці на каранцін, нават калі яны зрабілі прышчэпку ад COVID-19 або перахварэлі. Гэтая мера будзе дзейнічаць да 13 чэрвеня і працягваецца ў выпадку неабходнасці.

Тыя, хто прыязджае ў Ізраіль з іншых краін, павінны будуць здаць два тэсты на каранавірусную інфекцыю, гэта датычыцца і тых, хто прайшоў вакцынацыю.

Ізраіль вакцынаваў 55% насельніцтва цалкам, прычым 70% узростам ад 20 гадоў. У найбліжэйшы час урад павінен даць дазвол на ванкцынацыю дзяцей узростам да 12 гадоў.

У цяжкім стане знаходзіцца 49 чалавек, з іх 36 на ШВЛ, паводле даных Міністэрства аховы здароўя, апублікаваных у панядзелак. Гэтая лічба скарацілася са 100 цяжкахворых у пачатку мая і з 1200 у студзені, у разгар трэцяй хвалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930