Знайсці
14.05.2021 / 11:28РусŁacБел

Суд пакараў сямейную пару ў Полацку штрафам і суткамі за нацыянальны сцяг

12 мая Полацкі суд вынес пастановы паводле артыкула 24.23 КаАП за нібыта ўдзел грамадзян у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, паведамляюць праваабаронцы.

9 мая Уладзімір і Юлія Яўсеевы разам з сябрамі ў двары свайго прыватнага дома ў мікрараёне Грамы адзначалі свята. Каля 22.00 яны выйшлі на вуліцу з бел-чырвона-белым сцягам. У міліцыю патэлефанавалі суседзі, праз 20 хвілін прыехала міліцыя. Сямейную пару трымалі ў пастарунку да раніцы. Уладзіміра ранкам адпусцілі, а Юлію кінулі на трое сутак у ІЧУ Полацку. Раней іх абаіх ужо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, таму судзілі паводле ч.3 арт. 24.23.

Суддзя Віктар Баліка прызнаў іх вінаватымі ў правапарушэнні паводле арт. 24.23 і пакараў арыштам і штрафам. Уладзімір Яўсееў асуджаны на 20 сутак арышту, Юлія Яўсеева аштрафаваная на 70 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031