Знайсці
08.05.2021 / 09:45РусŁacБел

У Казахстане Дзень Перамогі перанеслі на 2022 год з-за каранавіруса

Прымеркаваныя да Дня Перамогі мерапрыемствы ў традыцыйным фармаце плануецца правесці ў Казахстане ў наступным годзе, цяпер гэтаму перашкодзіла складаная сітуацыя з-за пашырэння каранавіруса, піша ТАСС.

Летась прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў таксама прыняў рашэнне адмяніць парад у сталіцы. Масавых мерапрыемстваў у той дзень не праводзілі, ветэранаў павіншавалі прадстаўнікі дзяржаўных і прыватных арганізацый.

Паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, у Казахстане пражываюць 665 ветэранаў. Згодна з інфармацыяй ведамства на красавік 2020 года, налічвалася 1 062 удзельнікі і інваліды вайны, а таксама амаль 38 тыс. асоб, прыраўнаваных да іх, і 108 працаўнікоў тылу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031