Знайсці
06.05.2021 / 14:54РусŁacБел

НАТА: Каля межаў Украіны застаюцца дзясяткі тысяч расійскіх вайскоўцаў

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг сцвярджае, што пасля адводу расійскіх войскаў з зоны правядзення вучэнняў у красавіку ў Крыме і каля мяжы з Украінай яшчэ застаюцца дзясяткі тысяч вайскоўцаў — больш, чым было да апошняга абвастрэння сітуацыі.

Пра гэта ён сказаў у чацвер на сустрэчы міністраў абароны краін Еўрасаюза, піша ТАСС.

«Мы будзем абмяркоўваць Расію. Мы зафіксавалі адвод часткі расійскіх вайскоўцаў ад мяжы з Украінай, аднак дзясяткі тысяч расійскіх вайскоўцаў застаюцца каля яе і ва Украіне (у Крыме), — заявіў генеральны сакратар. — Агулам застаецца значная расійская вайсковая прысутнасць у рэгіёне, там застаецца значна больш расійскіх войскаў, чым да нядаўняга абвастрэння сітуацыі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031