Знайсці
23.04.2021 / 11:00РусŁacБел

«У фільме пра вайну паказвала людзей у абставінах, перажыць якія не ўсім пад сілу. Цяпер сама ў такіх абставінах». Экс-журналістцы БТ працягнулі арышт

Былой журналістцы Белтэлерадыёкампаніі Ксеніі Луцкінай працягнулі арышт яшчэ на два месяцы, да 23 чэрвеня. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў яе бацька.

«Не ведаю, як сказаць пра гэта яе сыну», — хвалюецца за ўнука-пяцікласніка Алег Луцкін. Спатканняў з Ксеніяй ім не давалі.

Нагадаем, што затрымалі журналістку 22 снежня. Пасля звальнення з дзяржтэлебачання яна збіралася стварыць альтэрнатыўны канал. Ксенію абвінавацілі па ч. 6 арт. 16 і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса.

Бацька журналісткі падзяліўся лістом, які дачка даслала з-за кратаў. Там яна расказвае пра свой творчы шлях і праводзіць паралелі з ваенным часам.

«Як дакументаліст я займалася Вялікай Айчыннай вайной. Даследавала тэмы гісторыі БССР, культуру Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя. Проста змагла сумясціць дзве прафесіі: гісторыка і тэлевізіёншчыка. Тэлевізіёншчык я да мозгу касцей, як і гісторык.

Была спецкарэспандэнтам Белтэлераёкампаніі, але ў навінах ніколі не працавала. Развівалася ў навукова-асветніцкім/папулярным жанрах».

Ксенія зняла больш за 20 фільмаў для ТБ, 50 кароткаметражных відэаролікаў. Адзін з яе праектаў — «Terra incognita. Беларусь невядомая».

«Мы аб'ехалі ўсю Беларусь, жадаючы паказаць беларусам, якая ў нас цудоўная краіна, якая прырода і гісторыя багатая! Я заўсёды была ўпэўненая ў тым, што каб палюбіць сваю краіну па-сапраўднаму, яе трэба зведаць. Дзеля гэтага і працавала 15 год. Ведаеш, што я — не пра грошы».

Летась да таго, як звольніцца, Ксенія выпусціла цыкл «1418 дней. Гісторыя Перамогі».

«Гэта праца вельмі важная для мяне з многіх прычын. Я людзей паказала ў тых абставінах, перажыць якія не ўсім пад сілу. Думала пра сваіх продкаў, калі пісала. Цяпер — сама ў падобных абставінах… Бачыш, як жыццё паварочваецца».

Чытайце таксама:

Гісторыя Ксеніі Луцкінай, якая 15 год працавала на БТ, а цяпер апынулася ў СІЗА за спробу стварыць альтэрнатыўны канал

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031