Рада бяспекі: Вучэнні замежных войскаў каля мяжы ідуць круглыя суткі
Намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі Беларусі Уладзімір Арчакоў заявіў, што сёлета вучэнні замежных войскаў ля беларускіх межаў у краінах ЕС ідуць «літаральна круглыя суткі».
Уладзімір Арчакоў. Фота Надзеі Бужан
«Вось уявіце: за 2020 год толькі ў Польшчы, Літве і Латвіі прайшло больш за 70 вайсковых вучэнняў. Сёлета ўжо прайшло, і вядома яшчэ аб 30 вучэннях. Калі нават сабе ўявіць, што кожнае канкрэтнае вучэнне доўжыцца хоць бы тыдзень… то атрымліваецца, што літаральна круглыя суткі кожны дзень абсалютна, без перапынку, каля нашых межаў замежныя войскі адточваюць сваё баявое майстэрства», — заявіў Арчакоў тэлеканалу «Беларусь 1».
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Ніколі не разумела, дзе заканчваецца ўкраінская мова і пачынаецца беларуская». Журналістка расказала пра свой шлях да беларускасці
 8
«Давялося ў Беларусь ехаць аўтобусам». У Польшчы ашуканцы крадуць нумарныя знакі з беларускіх аўто
 6
Без лімузінаў і дыджэяў, але з Годам якасці. Пасля заўвагі Лукашэнкі ў Мінску забаранілі «залішнюю раскошу» на выпускных
«Гэта было канкрэтнае шкодніцтва». Як бухгалтар ледзь не абанкруціў беларускае кафэ ў Вільні
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера