Знайсці
14.04.2021 / 15:43РусŁacБел

Dev.by: Пасля падаўлення руху за свабодныя выбары з Беларусі з'ехалі 15% айцішнікаў

Партал dev.by правёў анкетаванне 1778 ІТ-спецыялістаў. Як паказала анкетаванне, з краіны з'ехала 14,8% апытаных — гэта 264 чалавекі.

Амаль такі ж працэнт рэлакантаў быў і ў студзені.

Траціна тых, хто з'ехаў, пакуль не вырашылі, ці вяртацца назад.

Яшчэ траціна ўжо вызначыліся: застануцца за мяжой пры любым раскладзе. Хоць яшчэ тры месяцы таму доля такіх спецыялістаў была ў 4 разы меншая.

Як высветлілася, большасць ІТ-спецыялістаў, амаль 90% (89,8%), з'ехалі з краіны пасля падзей жніўня 2020 года.

Большасць рэлакантаў — эліта беларускага ІТ-сектара.

З іх 38% — спецыялісты ўзроўню Senior. На другім месцы спецыялісты ўзроўню Middle (27,3%), на трэцім — спецыялісты ўзроўню Lead (26,5%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031