Знайсці
14.04.2021 / 11:12РусŁacБел

Стаўка рэфінансавання павышаецца з 7,75% да 8,5% — тое, чаго хацеў Нацбанк

З 21 красавіка стаўка рэфінансавання складзе 8,5% гадавых, стаўка па крэдыце авернайт — 9,5% гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт — 7,5% гадавых.

Адпаведныя рашэнні прыняты Праўленнем Нацбанка сёння «з улікам комплексу знешніх і ўнутраных фактараў, якія ўплываюць на бягучую і будучую дынаміку спажывецкіх цэн», — гаворыцца ў паведамленні галоўнай фінансавай установы краіны.

У канцы 2020 года інфляцыйныя працэсы паскорыліся, што было абумоўлена пераносам у цэны паслаблення беларускага рубля, а таксама шокамі прапановы на рынках асобных харчовых тавараў. У пачатку 2021 года інфляцыя працягнула паскарацца пад уплывам далейшага павышэння сусветных цэнаў на харчовыя тавары, а таксама на імпартаваныя нехарчовыя тавары, цана якіх для спажыўца павялічылася з-за ўзрослых лагістычных выдаткаў і перабояў з пастаўкамі з прычыны пандэміі, тлумачыць Нацбанк.

Папярэдні раз стаўка рэфінансавання вырастала ў пачатку 2015 года. Тады Павел Калаўр толькі прыйшоў на пасаду і разбіраўся са спадчынай Надзеі Ермаковай.

З ліпеня 2020 года стаўка рэфінансавання складала 7,75%.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера