Знайсці
09.04.2021 / 14:39РусŁacБел

Ствараць палітычныя партыі дазволяць толькі грамадзянам, што жывуць у Беларусі

Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі па выніках нарады ў Лукашэнкі, піша БелТА.

Алег Сліжэўскі, БелТА

«Сёння заканадаўствам устаноўлена, што заснавальнікамі і членамі палітычнай партыі могуць быць толькі грамадзяне Беларусі. Праектам закона прадугледжана, што заснавальнікамі палітычнай партыі могуць быць толькі грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі», — адзначыў Алег Сліжэўскі.

Ён дадаў, што, магчыма, такая ж норма будзе дзейнічаць у дачыненні да не толькі заснавальнікаў, але і сябраў партыі.

«Гэта агульнасусветны падыход, калі палітычная партыя, з'яўляючыся арганізацыяй, якая ўдзельнічае ў фарміраванні органаў улады ўнутры краіны, не можа атрымліваць фінансавання з-за мяжы і іншым чынам быць схільная ўплыву з-за мяжы», — падкрэсліў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031