Знайсці
07.04.2021 / 16:20РусŁacБел

Еўрабачанне адказала на прапанову дапусціць на конкурс беларусаў як гасцей

Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) адказаў на прапанову Беларускага фонду культурнай салідарнасці пра ўдзел беларускіх артыстаў у якасці гасцей у конкурсе «Еўрабачанне-2021».

У лісце зазначаецца, што праграма шоу ўжо цалкам зацверджаная, у тым ліку і выступы ўсіх артыстаў у інтэрвал-актах. Арганізатары выказваюць спадзеў, што Беларусь вернецца на «Еўрабачанне» ў 2022-м, калі «сітуацыя ў краіне стабілізуецца».

Нагадаем, што ЕВС зняў з конкурсу «Галасы ЗМеста», палічыўшы іх песні палітычна ангажаванымі.

Беларускі фонд культурнай салідарнасці прапанаваў, каб у якасці гасцей (г.зн. па-за конкурсам) на Еўрабачанні выступілі прадстаўнікі нашай краіны ў 2017 годзе Naviband, VAL, якія збіраліся ўдзельнічаць у мінулым годзе, а таксама оперная спявачка Маргарыта Ляўчук. Выканаўцы павінны былі праспяваць «Love Shine a Light». Пасля таго, як Вялікабрытанія перамагла з ёй на «Еўрабачанні-1997», яна стала гімнам аб’яднання музычнай Еўропы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031