Знайсці
05.04.2021 / 08:06РусŁacБел

Барэль выказаў занепакоенасць вайсковай актыўнасцю Расіі вакол Украіны

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жозеп Барэль выказаў занепакоенасць «расійскай вайсковай актыўнасцю» вакол Украіны. Пра гэта ён напісаў у Twitter, паведамляе РБК.

«Размаўляў з міністрам замежных спраў Украіны Дзмітрыем Кулебам. З сур'ёзнай заклапочанасцю сачу за расійскай вайсковай актыўнасцю вакол Украіны», — адзначыў Барэль.

Ён дадаў, што будзе абмяркоўваць гэтае пытанне на нарадзе міністраў замежных спраў Еўрасаюза.

Паведамленні аб абвастрэнні сітуацыі на Данбасе паступалі з пачатку сакавіка. На сітуацыю ўжо звярнулі ўвагу ўлады Францыі і Германіі — удзельнікі «нармандскай чацвёркі». Міністэрствы замежных спраў гэтых краін выказалі занепакоенасць з-за парушэнняў рэжыму спынення агню на Данбасе і папрасілі спыніць эскалацыю канфлікту.

Чытайце таксама: Войскі ЗША прыведзеныя ў поўную боегатоўнасць з-за сцягвання расійскіх сіл да межаў Украіны

Памочнік Пуціна: Як выйшла, што велікароскія землі апынуліся на тэрыторыі Украіны, Казахстана і нават Беларусі?

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031