Знайсці
03.03.2021 / 10:09РусŁacБел

«Спрабаваў схавацца ў прыбіральні і пазбавіцца ад грошай». За хабар затрыманы дырэктар Баранавіцкага станкабудаўнічага завода

Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі 1 сакавіка дырэктара Баранавіцкага станкабудаўнічага завода (філіял ЗАТ «Атлант») і начальніка бюро камерцыйнага аддзела падчас атрымання хабару, паведамляе прэс-служба МУС.

Паведамляецца, што кіраўнік прадпрыемства спрабаваў схавацца ў прыбіральні свайго кабінета і пазбавіцца ад грошай. Аднак грошы ўдалося канфіскаваць. Хабар быў як у расійскіх рублях, так і ў амерыканскіх далярах.

Устаноўлена, што мужчыны атрымалі хабар ад прадстаўніка чалябінскай фірмы за своечасовае выкананне дагавораў паставак металавырабаў.

Паводле інфармацыі ГУБАЗіК, работнікі айчыннага завода маглі атрымліваць «адкаты» штогод у выглядзе працэнта ад сумы тавараабароту. Як правіла, рабілася гэта праз трох-чатырох пасярэднікаў.

СК распачаў крымінальныя справы паводле ч. 2 арт. 430 (Атрыманне хабару ў значнай суме). Падазраваныя змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031