Знайсці
22.02.2021 / 08:37РусŁacБел

«Боінг» папрасіў прыпыніць палёты лайнераў 777 пасля выпадку ў Каларада

Авіябудаўнічая карпарацыя Boeing рэкамендавала прыпыніць палёты лайнераў 777 з рухавікамі Pratt & Whitney 4000-112 на час расследавання, пачатага ў сувязі з узгараннем аднаго з такіх рухавікоў у ЗША падчас рэйса. Адпаведная заява апублікавана на сайце Boeing, піша РБК.

«У той час як расследаванне Нацыянальнага савета па бяспецы на транспарце працягваецца, мы рэкамендавалі прыпыніць эксплуатацыю 69 самалётаў у эксплуатацыі і 59 самалётаў, якія знаходзяцца на стаянцы, з рухавікамі Pratt & Whitney 4000-112 да таго часу, пакуль Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі не вызначыць адпаведны пратакол праверкі», — гаворыцца ў заяве.

Напярэдадні, 21 лютага, у пасажырскага самалёта Boeing 777, які вылецеў з Дэнвера (штат Каларада) у Ганалулу (Гаваі), падчас палёту загарэўся і адмовіў рухавік. Частка яго кажуха ўпала ў жылым раёне горада Брумфілд.

На борце лайнера, які належаў кампаніі United Airlines, знаходзіўся 241 чалавек. Самалёт вярнуўся ў аэрапорт вылету, дзе паспяхова прызямліўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031