Знайсці
21.02.2021 / 13:59РусŁacБел

Новак Джокавіч выйграў 9-ы Australian Open

Першая ракетка свету Новак Джокавіч у фінале Australian Open абыграў чэмпіёна выніковага турніру ATP Данііла Мядзведзева 7:5, 6:2, 6:2. Такім чынам ён выйграў 18-ы тытул «Вялікага шлема» і дзявяты — у Аўстраліі.

Australian Open, facebook.com

33-гадовы серб стаў другім пасля Рафаэля Надаля тэнісістам, які перамагаў на адным «Шлеме» дзевяць разоў (іспанец — 13-разовы чэмпіён «Ралан Гарос»). Ён выйграў чарговы Australian Open праз 13 гадоў пасля першага, ні разу не прайграўшы на турніры пасля паўфіналу.

Па агульнай колькасці «шлемаў» Джокавіч скараціў да двух адставанне ад рэкардсменаў Роджэра Федэрэра і Рафаэля Надаля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031