Знайсці
11.02.2021 / 10:37РусŁacБел

У трох прыватных лабараторыях у Мінску можна зрабіць ПЛР-тэст на каранавірус без накіравання доктара

Яшчэ адна прыватная лабараторыя ў Мінску пачала рабіць ПЛР-тэсты на каранавірус. Гэта лабараторыя «Сінлаб». Раней такія тэсты сталі праводзіць у «Інвітра» і «Сінэва», піша Tut.by.

unsplash.com

У «Сінлаб» ПЛР на COVID-19 бяруць у Мінску ў лабараторыі па вуліцы Брацкай, 6. Цана — 51 рубель 11 капеек. Тэрмін гатоўнасці да 48 гадзін без уліку выходных.

У плане падрыхтоўкі просяць не курыць, не есці за 1-2 гадзіны да ўзяцця матэрыялу, не закладаць мазь у нос, не ўжываць кроплі, не апрацоўваць горла лекавымі прэпаратамі.

З пачатку лютага ПЛР-даследаванні на каранавірус праводзяць у васьмі лабараторыях сеткі «Сінэва» ў Мінску: дзве з іх працуюць, выконваючы выключна ПЛР-даследаванні, яшчэ шэсць — працуюць па пэўным графіку (пасля абеду).

Таксама даследаванні даступныя ў лабараторыях Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва і Мазыра. Тэрмін гатоўнасці аналізу да 3 рабочых дзён. Кошт з вынікам на рускай мове — 69,42 рубля, за пераклад выніку на англійскую трэба будзе даплаціць 5,75 рубля.

З 9 лютага ПЛР-тэставанне робяць у пяці медыцынскіх аддзяленнях «Інвітра». Тэрмін выканання — 2 працоўныя дні. Важна, што даследаванне праводзіцца толькі паводле папярэдняга запісу і ў пэўны час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930