Знайсці
11.02.2021 / 10:20РусŁacБел

«Прыярытэт нацыянальных інтарэсаў і заканадаўства»: Каталіцкі касцёл прапанаваў дапаўненні ў тры артыкулы Канстытуцыі

Экспертная рада па пытаннях жыцця і сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўнесла прапановы па зменах у Канстытуцыю на «Усебеларускі народны сход», паведамляе catholic.by.

catholic.by

У склад экспернай рады ўваходзяць Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, святары: ксёндз прэлат Андрэй Стэцкевіч і ксёндз Сяргей Дабрагост, грэка-каталіцкі святар айцец Аляксандр Шыбека, а таксама свецкія актывісты па абароне жыцця: Уладзіслаў Валаховіч, Людміла Чаканава, Надзея Шарко і Іван Пузанаў.

Прапановы датычацца абароны жыцця ад моманту зачацця да натуральнай смерці, а таксама традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

Дапаўненні прапануецца ўнесці ў тры артыкулы асноўнага закона Беларусі:

  1. У артыкул 8 Канстытуцыі:

У пытаннях, якія датычацца сямейных каштоўнасцяў і сямейнай палітыкі, прыярытэтнымі з’яўляюцца нацыянальныя інтарэсы і заканадаўства.

  1. У артыкул 24 Канстытуцыі:

Кожны мае права на жыццё з моманту зачацця і да моманту натуральнай смерці.

  1. У артыкул 32 Канстытуцыі:
  • Традыцыйныя сямейныя каштоўнасці з’яўляюцца прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі.
  • Шлюб — гэта саюз аднаго мужчыны і адной жанчыны.
  • Бацькі маюць выключнае права на выхаванне сваіх дзяцей так, як яны лічаць неабходным паводле іх перакананняў, калі гэта не супярэчыць закону.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031