Знайсці
03.05.2024 / 12:231РусŁacБел

Капітан расійскага спецназу Ульман, асуджаны ў 2007 годзе за забойства шасцярых чалавек у Чачні, загінуў ва Украіне

Справа Ульмана і траіх яго калег-вайскоўцаў — адна з самых гучных спраў аб ваенных злачынствах у гісторыі сучаснай Расіі.

Эдуард Ульман у 2007 годзе. Фота: сацсеткі

Камандзір групы спецназа ГРУ Эдуард Ульман загінуў на вайне ва Украіне, паведамляе выданне «Новая Бурація» са спасылкай на былога кіраўніка грамадскай арганізацыі Саюз вайскоўцаў «Абарона» Сяргея Семанчука і маці Ульмана Наталлю Карабянкову. Падрабязнасцяў, калі і пры якіх абставінах гэта адбылося, СМІ не прыводзіць.

Справа Ульмана і траіх яго калег-вайскоўцаў — адна з самых гучных спраў аб ваенных злачынствах у гісторыі сучаснай Расіі, піша Бі-бі-сі.

 У 2002 годзе расійскія салдаты пад кіраўніцтвам Ульмана расстралялі шасцярых мірных людзей на прасёлкавай дарозе ў Чачні: цяжарную шматдзетную маці Зайнап Джаватаханаву, яе пляменніка Магамеда Мусаева, 68-гадовага дырэктара сельскай школы Саід-Магамеда Аласханава, завуча кіроўцы Хамзата Тубурава.

Першапачаткова салдаты адкрылі агонь па грамадзянскай машыне памылкова. Дырэктар школы быў забіты, кіроўца і завуч — толькі параненыя. Калі Ульман даклаў па рацыі аб здарэнні свайму кіраўніку маёра Аляксея Пералеўскаму, той загадаў яму расстраляць усіх пяцярых. Ульман перапытваў яго двойчы. Апошні раз ён павярнуў навушнікі радыёстанцыі так, каб загад чулі яго афіцэры — Уладзімір Ваяводзін і Аляксандр Калаганскі.

Расстрэл цывільных асоб па нормах міжнароднага права з'яўляецца ваенным злачынствам. Аднак асудзіць Ульмана, Ваяводзіна і Калаганскага, якія выконвалі расстрэл, удалося толькі з трэцяга разу: прысяжныя двойчы апраўдвалі іх, лічачы, што яны толькі «выконвалі загад» і не маглі яго не паслухацца.

Толькі ў 2007 годзе Паўночна-Каўказскі ваенны акруговы суд прыгаварыў усіх чацвярых вінаватымі. Пералеўскага прыгаварылі да 9 гадоў калоніі строгага рэжыму, Ульмана — да 14 гадоў. Аднак Ульман і двое спецназаўцаў зніклі перад прысудам. Іх месцазнаходжанне ўсе гэтыя гады было невядома. Выданне «Холад» у артыкуле, прысвечаным справе Ульмана, згадвала пра «канспіралагічныя тэорыі, што Ульман ваюе на Данбасе».

Чытайце таксама:

Прысуджаны да 25 гадоў калоніі за канібалізм валгаградзец з'ехаў на вайну з Украінай

Сталі вядомыя падрабязнасці пра загінулага светлагорца, які ваяваў у ПВК «Вагнер»

Ва Украіне загінуў Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
6
0
Апостал/адказаць/
03.05.2024
Бог прыбраў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031