Знайсці
06.02.2021 / 16:16РусŁacБел

44-гадовы рэзервіст не з'явіўся на зборы — атрымаў 2900 рублёў штрафу

44-гадовага рэзервіста са Столінскага раёна аштрафавалі на 2,9 тысячы рублёў за няяўку на ваенныя зборы, паведамляе Брэсцкая пракуратура. 

14 жніўня 2020 года ў ваенкамаце мужчына атрымаў пад асабісты роспіс позву з патрабаваннямі з'явіцца 28 жніўня на ваенныя зборы, але ў прызначаны дзень у ваенкамат не прыйшоў. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.

Суд Столінскага раёна вынес абвінаваўчы прысуд ч. 1 арт. 436 КК РБ «Ухіленне рэзервіста або ваеннаабавязанага ад яўкі на зборы» і прызначыў абвінавачанаму пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 100 базавых велічынь — гэта 2,9 тысячы рублёў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031