Знайсці
04.02.2021 / 10:49РусŁacБел

Выкладчыка па плаванні з Баранавічаў асудзілі на два гады калоніі за кактэйль Молатава

У Баранавічах на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі трэнера-выкладчыка па плаванні ў мясцовай спартыўнай школе Аляксея Павядаўлу.

Менавіта столькі прасіў пракурор. Яго прызналі вінаватым у злачынстве па ч. 1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў». Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Пасля агучвання прысуду яго ўзялі пад варту, піша spring96.org.

Паводле абвінавачвання, Аляксей Павядайла вырабіў, захоўваў і перавозіў у аўтамабілі «Аўдзі А6» гаручае рэчыва, з якім яго затрымалі 11 жніўня ў Баранавічах. Сумесь была адпраўлена на экспертызу, і, згодна з яе вынікамі, склад сумесі быў блізкім да складу «кактэйлю Молатава».

Павядайла прызнаў, што перавозіў і захоўваў гэтую сумесь, але адмаўляе яе выраб. Таксама ён казаў на судзе, што захоўваў і выкарыстоўваў яе для асабістых бытавых патрэб. Выкарыстоўваць яе ў якасці «кактэйлю Молатава» ён не збіраўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031