Знайсці
02.02.2021 / 11:11РусŁacБел

Сяржант-дэсантнік паехаў у адпачынак да бабулі — і выратаваў яе на пажары

Пра незвычайны выпадак, што адбыўся 1 лютага, піша ў сваім тэлеграм-канале Мінабароны.

112.by

Камандзір аддзялення роты аховы і абслугоўвання жылля Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгады, малодшы сяржант Ілля Кобак у адпачынку вырашыў наведаць бабулю ў вёсцы Масевічы, што ў Маларыцкім раёне.

Падыходзячы да дома, Ілля ўбачыў, што з-пад даху дома ідзе дым і шугае полымя.

Хлопец адразу паведаміў аб пажары ў службу МНС. Але ў палаючым доме знаходзілася яго бабуля.

Ілля вырашыў, не чакаючы ратавальнікаў, самастойна выратаваць сваячку.

Увайсці ў дом праз дзверы ўжо было немагчыма. Выбіўшы акно, Ілля пралез у дом, узяў бабулю на рукі і праз акно перадаў мужчыну, які падаспеў на дапамогу.

Пажар ліквідаваны ратавальнікамі. На шчасце, падчас здарэння ніхто не пацярпеў.

Ілля Кобак. Фота Мінабароны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930