Знайсці
02.02.2021 / 10:58РусŁacБел

Лукашэнка правёў нараду наконт «Усебеларускага народнага сходу»

БелТА

У нарадзе бяруць удзел прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, старшыні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Наталля Качанава і Уладзімір Андрэйчанка, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка, дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч, кіраўнік спраў прэзідэнта Віктар Шэйман, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў, піша БелТА.

Лукашэнка звярнуў увагу, што да правядзення УНС застаецца зусім трохі часу (павінен прайсці 10-11 лютага). «Цікавасць да форуму вялікая, што накладае асаблівую адказнасць. Гэта найважнейшая падзея ў жыцці краіны, і мы абавязаныя правесці на самым высокім узроўні», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама запатрабаваў праверыць гатоўнасць да сустрэчы дэлегатаў і нагадаў, што ў мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў і груп грамадства, а таксама члены грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, працоўных калектываў.

— Таксама будуць запрошаныя госці — адзначыў А. Лукашэнка. — Людзі, якія прыбылі з рэгіёнаў, павінны адчуваць сябе як дома, яны прыехалі да сябе дадому, у сталіцу нашай Радзімы. Таму неабходна забяспечыць бяспеку, камфортныя ўмовы працы і адпачынку ўдзельнікаў сходу, адпаведным службам неабходна ўзяць на пастаянны кантроль усе гэтыя пытанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930