Знайсці
02.02.2021 / 08:38РусŁacБел

Сёння — першыя Грамніцы, або Дзень сурка

2 лютага каталікі і пратэстанты адзначаюць Стрэчанне. 15 лютага яго святкуюць праваслаўныя ў Беларусі, Расіі і Украіне, што трымаюцца юліянскага календара.

Сурок Філ, pixabay.com

У хрысціянскім календары азначае Cустрэчу (Стрэчанне) Ісуса Хрыста ў Іерусалімскім храме з праведным Сімеонам і Ганнай прарочыцай.

Дзякуючы мас-культуры мы гэты дзень у ЗША і Канадзе ведаем, як Дзень сурка. Гэта калі сурок Філ са штата Пенсільванія варожыць, якая будзе вясна. Філ праславіўся дзякуючы аднайменнаму фільму з Білам Мюрэем у галоўнай ролі. Традыцыі больш за 130 гадоў.

Што да Беларусі, то на Грамніцы ў цэрквах свецяць свечкі, каб яны аберагалі хаты ад перуна.

У народзе кажуць: «Грамніцы — палавіна зіміцы, маразоў палавіцы», ад сёння сонца павяртае на вясну.

У адрозненне ад ЗША і Філа, у нас свае прыкметы на Грамніцы.

Яны такія: «Як на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я [23 красавіка] вол наесца травіцы» (калі сёння адліга, то і вясна будзе ранняй),

«Як на Грамніцы адліга, з ураджаю будзе хвіга» (калі сёння адліга, то вясна ранняя, а яна не спрыяе добраму ўраджаю, бо рана высыхае зямля).

Сёння ў Мінску з раніцы было мінус 16.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930