Знайсці
02.02.2021 / 07:43РусŁacБел

СААЗ заявіла аб магчымасці кантраляваць пандэмію

Каранавірусной інфекцыяй можна кіраваць. Такое меркаванне выказаў генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Гебрэесус на брыфінгу 1 лютага, піша РБК.

Ён нагадаў, што колькасць новых выпадкаў COVID-19 ва ўсім свеце зніжаецца ўжо трэці тыдзень запар. І хоць ёсць краіны з ростам захворвання, на глабальным узроўні гэта з'яўляецца абнадзейлівай навіной.

«Гэта дэманструе, што вірусам можна кіраваць нават з улікам пашырэння яго новых варыянтаў. Гэта паказвае, што мы можам прадухіліць інфікаванне і выратаваць жыцці, калі працягнем выконваць ужо правераныя меры па ахове здароўя грамадства», — заявіў Гебрэесус.

Пры гэтым ён нагадаў, што свет ужо сутыкаўся са зніжэннем захворвання на каранавірусную інфекцыю, адзначыўшы, што тады краіны занадта хутка здымалі абмежаванні, а людзі саслаблялі пільнасць.

«Па меры распаўсюджвання вакцын жыццёва важна, каб усе мы працягвалі прымаць меры засцярогі, каб засцерагчы сябе і адно аднаго», — падкрэсліў дырэктар СААЗ.

Раней у студзені дырэктар праграмы СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян заяўляў, што цалкам перамагчы каранавірус будзе вельмі складана.

Ён заявіў, што пакуль чалавецтву ўдалося цалкам выкараніць толькі воспу, а такія хваробы як поліяміэліт і адзёр перамагчы не ўдалося. Тое ж самае можа адбыцца з COVID-19 — яна стане эндэмічнай хваробай.

Раян таксама паведаміў, што перамагчы каранавірус будзе цяжка з-за нераўнамернага распаўсюджвання вакцыны ад яго паміж краінамі. І захворванне працягнецца, калі вакцынацыя не будзе ісці паўсюдна.

28 студзеня СААЗ пацвердзіла, што колькасць хворых на COVID-19 ва ўсім свеце перавысіла адзнаку ў 100 млн чалавек.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031