Знайсці
25.01.2021 / 08:28РусŁacБел

Апазіцыя ў Расіі анансавала масавыя пратэсты на наступныя выходныя

23 студзеня ў розных гарадах Расеі прайшлі шматтысячныя акцыі за вызваленьне Аляксея Навальнага. Затрымана больш за 3,5 тысячы чалавек.

Кіраўнік сеткі рэгіянальных штабоў Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Леанід Волкаў у жывым эфіры «Навальный Live» заявіў аб плянах правесьці пратэсты ў наступныя выходныя, піша «Радыё Свабода».

Паводле ягоных слоў, штабы Навальнага, нягледзячы на арышты каардынатараў, пакажуць, як яны ўмеюць «самаарганізавацца» і «перагрупоўваюцца».

«Мы ў наступныя выходныя правядзём новыя пратэсныя акцыі па ўсёй краіне. Аляксей Навальны павінен быць неадкладна вызвалены, — сказаў прадстаўнік фонду. — Ён цяпер знаходзіцца ў небясьпецы, і для гэтага ніякіх сродкаў, ніякіх інструмэнтаў не шкада. І мы лічым, што нашыя абсалютна справядлівыя патрабаваньні павінны быць выкананыя».

Леанід Волкаў падкрэсьліў, што яны будуць заклікаць людзей зноў выходзіць на пратэсты ў наступныя выходныя і прыходзіць на суд 2 лютага, каб там запатрабаваць вызваленьня Навальнага.

Другога лютага Сіманаўскі суд Масквы будзе разглядаць хадайніцтва аб замене ўмоўнага тэрміну Навальнаму на рэальны — тры з паловай гады зьняволеньня ў папраўчай калёніі. Паводле вэрсіі расейскіх уладаў, Навальны парушыў правілы ўмоўнага асуджэньня па справе «Іў Рашэ», ня адзначыўшыся ў расейскай інспэкцыі пасьля таго, як яго выпісалі з нямецкай клінікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031